Ужо стала традыцыяй, што ў II Нядзелю Адвэнту вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі моляцца за ўсіх, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
У сувязі з гэтым заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты.
Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў.
З пастырскім благаслаўленнем
Каталіцкія Біскупы Беларусі
PS. Просьба да святароў, каб заахвоціць вернікаў да малітвы ў нядзелю 6 снежня 2015 г. у інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла.
Бiскуп Юзаф Станеўскі
Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў y Беларусі
Мінск, 30 лістапада 2015 г.
Прапанова малітвы вернікаў:
Молімся за нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты, каб Міласэрны Айцец адарыў іх патрэбнымі ласкамі і Божым благаслаўленнем.