Пошук

21.02.2014 17:04  

21 лютага 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 56-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.

1. Сабраныя ўхвалілі правесці Кангрэс, прысвечаны Ружанцу, у межах Года малітвы. Стацыі Кангрэсу ў адпаведнасці з часткамі малітвы Ружанца будуць праведзены:

- 4-5 кастрычніка – у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (І частка)
- 11-12 кастрычніка – у Віцебскай дыяцэзіі (ІІ частка)
- 18-19 кастрычніка – у Гродзенскай дыяцэзіі (ІІІ частка)
- 25-26 кастрычніка – у Пінскай дыяцэзіі сумесна са святкаваннем 100-годдзя нараджэння першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка (IV частка)

2. Урачыстая святая Імша падзякі за 25-годдзе біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца 28 кастрычніка ў мінскім архікатэдральным касцёле. Набажэнства пачнецца ў 18.30.

3. Сабраныя абмяркоўвалі план правядзення агульнабеларускай пілігрымкі ў Святую Зямлю ў сувязі з усталяваннем мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай у Назарэце. Асвячэнне мазаікі плануецца 28 чэрвеня гг.

4. Прысутныя вылучылі біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку ў якасці дэлегата на Сінод Біскупаў у Рыме, які пройдзе з 5 па 19 кастрычніка гг.

5. Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі патрэбу апрацавання і выдання камунікатаў на ІІІ Нядзелю Вялікага посту з нагоды нядзелі “Карытас” у Беларусі і на ўрачыстасць Звеставання Пана на распачацце 9-месячнай малітвы ў інтэнцыі зачатага жыцця, якому пагражае аборт пад сэрцам маці.

6. У сувязі з падзеямі ва Украіне біскупы звярнуліся да вернікаў з просьбай у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага, маліцца і пасціцца ў інтэнцыі мірнага вырашэння канфлікту.

7. На пленарным пасяджэнні разглядаліся таксама іншыя пытанні, важныя для Паўсюднага Касцёла і Касцёла ў Беларусі.

8. Сабраныя выслухалі інфармацыю аб запланаваных на 19-20 ліпеня ўрачыстасцях у Гудагаі з нагоды 250-годдзя асвячэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Прысутнічаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця