Пошук

22.06.2010 17:17  

43-яе Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 22 чэрвеня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.

Біскупы, сабраныя на пасяджэнні, абмеркавалі магчымасць стварэння пенсійнага фонду і фонду салідарнасці для святароў, кансэкраваных і свецкіх асоб, якія працуюць у касцёльных структурах.

Біскупы вызначылі святара-кандыдата на старшыню Папскіх Місійных Спраў у Беларусі.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі.

Сабранымі на пасяджэнні былі абмеркаваны ініцыятывы і вынікі розных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў Беларусі ў Год святарства. Іерархі, якія 9–11 чэрвеня прымалі ўдзел у мерапрыемствах на заканчэнне Года святарства ў Рыме, падзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі аб сусветнай сустрэчы святароў.

Біскупы выказалі сваю заклапочанасць адносна прымянення ў Беларусі метаду штучнага апладнення in vitro, што не адпавядае навучанню Касцёла. Адносна гэтага пытання біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент.

Удзельнікамі пасяджэння было абмеркавана пытанне супрацоўніцтва з Мальтыйскай службай дапамогі і магчымасці павелічэння ў будучым такой дапамогі для найбольш патрабуючых у нашай краіне.

У сувязі з заканчэннем працы кс. Аляксандра Амяльчэні на пасадзе выконваючага абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказнага за СМІ пры ККББ сабраныя падзякавалі святару за ахвярную працу і пажадалі Божага благаслаўлення на новай пасадзе супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Выконваючым абавязкі кіраўніка партала Catholic.by і адказным за СМІ пры ККББ быў прызначаны а. Аляксандр Улас OFM Conv, якому біскупы пажадалі святла Духа Святога ў выкананні адказных абавязкаў у Касцёле ў Беларусі.

Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.