Пошук

13.07.2009 16:07  

 
Image
 
Мінск, 3 красавіка 2009 года


Яго Святасць
Папа Бэнэдыкт XVI
Ватыкан


Ваша Святасць,

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, занепакоены жорсткімі беспадстаўнымі нападкамі, якія апошнім часам назіраюцца ў многіх краінах на Вашу Паважаную і Шаноўную Асобу, Пятра нашага часу і Яго навучанне.

Мы не згаджаемся з іх зместам і метадамі.

Мы кіруем да Вашай Святасці сардэчныя выразы салідарнасці, падтрымку для Вашых адказных, адважных і годных пашаны рашэнняў, якія перадаюць з любоўю і мудрасцю чыстую і непарушную дактрыну Касцёла, нічога не лагодзячы, не змяняючы ці замоўчваючы.

Мы, біскупы Беларусі разам з святарамі, кансэкраванымі асобамі і тымі, якія рыхтуюцца да законнага жыцця, алюмнамі абедзвюх Вышэйшых духоўных семінарый (у Гродне і Пінску) і народам, нам давераным, – усе – салідарныя з Вашай Святасцю і прагнем хаця б крыху злагодзіць нясенне крыжа, ускладзенага на плечы Вашай Святасці. Мы хочам абяцаць трывалую і арганізаваную малітоўную падтрымку і сістэматычнае вывучэнне папскага навучання.

З дапамогай Марыі — Маці Касцёла — ад першай нядзелі месяца прысвечанага Ёй (31.05.2009), кожная дыяцэзія будзе прысвячаць асаблівыя малітвы і абвяшчэнні навучання Найвышэйшага Пастыра вызначаны тыдзень у цыклічным парадку:

- І тыдзень месяца: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
- ІІ тыдзень месяца: Гродзенская дыяцэзія
- ІІІ тыдзень месяца: Пінская дыяцэзія
- IV тыдзень месяца: Віцебская дыяцэзія

«Папскае дзяжурства чування» будзе пачынацца ў нядзелю і заканчвацца ў суботу.

У нядзелю, у дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі будзе адпраўлена святая Імша ў інтэнцыі Святога Айца з «папскім навучаннем», ва ўсіх святынях на кожнай святой Імшы будзе ўзнесена малітва ў інтэнцыі Святога Айца і азнаямленне з «папскім навучаннем».

У адмысловыя дні ва ўсіх святынях, катэхетычных залах «дыяцэзіі, якая чувае» адбудуцца малітоўныя сустрэчы і набажэнствы, а таксама абвешчана «папскае навучанне». Па меры магчымасцяў будуць паказаны фільмы з апостальскіх падарожжаў ці ўрачыстасцяў з удзелам Вашай Святасці.

У першую нядзелю месяца святая Імша, якая транслюецца беларускім радыё на тэрыторыю ўсёй Беларусі, будзе адпраўлена ў інтэнцыі Святога Айца з абвяшчэннем «папскага навучання».

У душпастырскіх аб’явах кожнай нядзельнай трансляцыі святой Імшы, будзе падавацца інфармацыя, якая дыяцэзія на даным тыдні рэалізуе «Папскае дзяжурства чування».

Каталіцкія часопісы і газеты на сваіх старонках будуць прысвячаць больш месца на навучанне Папы.

Святы Ойча, спадзяёмся, што наш сыноўні і душпастырскі выраз адзінства і салідарнасці на стэрэатыпы і варожасць, скіраваную да Вашай Асобы і Касцёла, стане суцехай і падтрымкай, а для нас далейшай падрыхтоўкай да спаткання з Пятром нашага часу на змучанай беларускай зямлі.

Sursum corda, Святы Ойча! Няма нічога злога, што б не выйшла на добрае, бо «Ласка і міласэрнасць над Яго абранымі і над святымі Яго Провід» (Мдр 4, 15). Пакорная любоў у Праўдзе, якую Ты абвяшчаеш, гэта моц, з якой ніякая сіла не можа змерыцца.

Святы Ойча, сардэчна просім, благаславі біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў, тых, хто рыхтуецца да законнага жыцця, семінарыстаў, увесь народ, давераны нашай душпастырскай апецы, а таксама творчую рэалізацыю плана «Салідарныя з Папам».

За гэтую ласку сардэчна дзякуем.

Адданыя ў Хрысце
Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа