Пошук

13.07.2009 14:44  

Найдастойнейшыя Біскупы,
Вялебныя Святары,
Шаноўныя Сёстры Законныя,
Дарагі народзе Божы,

HABEMUS PAPAM — У НАС ЁСЦЬ ПАПА!

19 красавіка 2005 года ў 17 гадзін 50 хвілін (па сярэднееўрапейскім часе) з коміна над Сікстынскай Капэлай пайшоў белы дым, а праз некалькі хвілін пачалі біць званы базылікі Святога Пятра і на балконе з’явіўся новавыбраны Папа, да гэтага часу — кардынал Ёзаф Ратцынгер, які ўзяў сабе імя Бэнэдыкт XVI.

Браты і сёстры, мы дзелімся з вамі гэтай вялікай радасцю, што ахапіла ўвесь Касцёл і ўсіх людзей добрай волі. Пасля амаль 27 гадоў выдатнага пантыфікату адышоўшага да вечнасці Папы Яна Паўла ІІ, моцаю Духа Святога, што кіруе Касцёлам, Калегія Кардыналаў выбрала чарговага Наступніка святога Пятра, які з балкону базылікі ўдзяліў сваё першае благаслаўленне Urbi et orbi — Гораду і свету.

Мы сардэчна вітаем Папу Бэнэдыкта XVI і жадаем яму шчодрых дароў Святога Духа ў кіраванні Касцёлам ў справах веры і маралі, працягваючы апостальскае служэнне, прынятае ім ад Вялікага і, напэўна, Святога яго Папярэдніка Папы Яна Паўла ІІ.

Цвёрда, шчыра і пераканаўча запэўніваем Папу Бэнэдыкта XVI у нашай вернасці, паслушэнстве і любові як да новага Намесніка Хрыста.

Абяцаем Яго Святасці Папу Бэнэдыкту XVI нашую нястомную малітву у Яго інтэнцыі, каб Бог адарыў яго доўгім жыццём, моцным здароўем і нязломнаю сілаю душы і цела ў выкананні апостальскай місіі перад Богам, Касцёлам і светам.

Цалуем персцень Рыбака — знак Пятровай улады.

Мінск, 20 красавіка 2005 г.

Кардынал Казімір Свёнтэк
Старшыня Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа