Пошук

13.07.2009 13:38  

У сустрэчы прынялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ кардыналам Казімірам Свёнткам.

У сувязі з юбілеямі і гадавінамі з жыцця Старшыні ККББ у 2004 г. – 90-годдзем з дня нараджэння (21 кастрычніка), 65-й гадавінай святарскіх пасвечанняў (8 красавіка), 10-годдзем кардынальскай дзейнасці (26 лістапада), 50-годдзем вызвалення з Гулагу, 50-й гадавіны працы ў Пінску – сабраныя абмеркавалі, якім чынам будуць адзначацца гэтыя важныя даты.

Пачатак урачыстасцяў адбудзецца 8 красавіка ў Пінску. У Віцебскай дыяцэзіі Кс. Кардынал правядзе юбілейнае набажэнства 26 чэрвеня ў Відзах каля Браслава; у Гродзенскай дыяцэзіі – 3 ліпеня ў Марыйным дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях каля Ліды. Працяг Юбілею запланаваны на 21 кастрычніка ў Мінску. Таксама прапанавана правесці ўрачыстае набажэнства ў касцеле св. Джэрарда Маёлі ў Рыме 26-27 лістапада.

Старшыня паінфармаваў сабраных аб падрыхтоўцы Паўсюднага Касцёла да ХІ Сіноду Біскупаў, які адбудзецца ў Рыме 2-29 кастрычніка 2005 г. Тэмай Сіноду будзе “Эўхарыстыя – крыніца і вяршыня жыцця і місіі Касцёла”.

Старшыня паінфармаваў таксама аб працах у Касцёле над скарочанай версіяй Катэхізіса Каталіцкага Касцёла і аб прыблізным тэрміне выдання гэтай версіі (150 старонак).

Віцебскі ардынарый паінфармаваў аб утварэнні ў яго дыяцэзіі касцельнага суда. З дазволу Ксяндза Кардынала другой інстанцыяй суда для Віцебскай дыяцэзіі будзе касцельны суд Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У сувязі з небяспекай, якая існуе для жыцця чалавека на розных этапах яго развіцця і неабходнасці яго абароны сабраныя вырашылі выдаць Пастырскі ліст ККББ на гэтую тэму і абвясціць яго ва ўсіх касцёлах на Беларусі ў 3-ю Вялікодную нядзелю.

Вялося абмеркаванне сацыяльнага страхавання грамадзян Беларусі, якія працуюць у рэлігійных арганізацыях.

Абмяркоўваліся таксама справы, звязаныя з дапамогай, прызначанай для ахвяраў землятрусу ў Іране. Была падкрэслена ахвярнасць вернікаў і іх адкрытасць на праблемы пацярпелых.

Біскуп Антоні Дзям’янка,
Генеральны сакратар ККББ
Абноўлена 27.06.2017 16:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа