РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
МАЛІТВА Ў ХРЫСЦІЯНСКІМ ЖЫЦЦІ
ГЛАВА ПЕРШАЯ
АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛІТВЫ
ТРАДЫЦЫЯ МАЛІТВЫ
МАЛІТОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
МАЛІТВА ПАНСКАЯ
МАЛІТВА Ў ХРЫСЦІЯНСКІМ ЖЫЦЦІ
ГЛАВА ПЕРШАЯ
АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛІТВЫ
АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛIТВЫ Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕГЛАВА ДРУГАЯ
У ЕЗУСЕ МАЛIТВА ЦАЛКАМ АБ’ЯЎЛЕНА I СПОЎНЕНА
МАЛIТВА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА
ТРАДЫЦЫЯ МАЛІТВЫ
КРЫНIЦЫ МАЛIТВЫГЛАВА ТРЭЦЯЯ
ШЛЯХ МАЛIТВЫ
НАСТАЎНIКI МАЛIТВЫ
МАЛІТОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
СПОСАБЫ МАЛIТВЫРАЗДЗЕЛ ДРУГІ
МАЛIТОЎНАЯ БАРАЦЬБА
МАЛІТВА ПАНСКАЯ
ОЙЧА НАШ
«ПЕРАКАЗ УСЯГО ЕВАНГЕЛЛЯ»
«ОЙЧА НАШ, КАТОРЫ ЁСЦЬ У НЕБЕ»
СЕМ ПРОСЬБАЎ
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
МАЛІТВА Ў ХРЫСЦІЯНСКІМ ЖЫЦЦІ
534. Што такое малітва?
2558-2565
2590
Малітва — гэта ўзнясенне душы да Бога ці просьба, скіраваная да Бога, аб дабротах, якія адпавядаюць Яго волі. Яна заўсёды з’яўляецца дарам Бога, які прыходзіць, каб сустрэцца з чалавекам. Хрысціянская малітва — гэта асабістая і жывая сувязь дзяцей Божых з іх бясконца добрым Айцом, з Яго Сынам Езусам Хрыстом і з Духам Святым, які жыве ў іх сэрцах.
ГЛАВА ПЕРШАЯ
АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛІТВЫ
535. Чаму існуе паўсюднае пакліканне да малітвы?
2566-2567
Таму што праз стварэнне Бог першы кліча кожную істоту з небыцця, і чалавек, нават пасля ўпадку, можа распазнаваць свайго Стварыцеля, надалей прагнучы таго, хто паклікаў яго да існавання. Усе рэлігіі, і асабліва ўся гісторыя збаўлення, сведчаць аб гэтым чалавечым прагненні Бога, аднак гэта Бог ёсць першым, хто няспынна кліча кожную асобу да таямнічага спаткання з Ім у малітве.
АБ’ЯЎЛЕННЕ МАЛIТВЫ Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ
536. Чаму Абрагам з’яўляецца прыкладам малітвы?
2570-2573
2592
Абрагам з’яўляецца прыкладам малітвы, бо ён вандруе ў прысутнасці Бога, слухае Яго і паслухмяны Яму. Малітва Абрагама — гэта змаганне веры, бо ён працягвае верыць у праўдзівасць Бога нават у час выпрабаванняў. Сапраўды, пасля таго, як прыняў Пана, які наведаў яго ў шатры і даверыў яму свой намер, Абрагам з адважным даверам асмельваецца заступацца за грэшнікаў.
537. Як маліўся Майсей?
2574-2577
2593
Малітва Майсея — гэта тыпова кантэмпляцыйная малітва: Бог кліча Майсея з палаючага куста, размаўляе з ім часта і доўга «тварам ў твар, як чалавек звычайна размаўляе з сябрам сваім» (Зых 33, 11). З гэтай блізкасці з Богам Майсей чэрпае моц, каб вытрывала заступацца за людзей: яго малітва прадказвае, такім чынам, заступніцтва адзінага Пасрэдніка, Езуса Хрыста.
538. Як кароль і святыня ў Старым Запавеце звязаны з малітвай?
2578-2580
2594
У цені скініі Бога — Каўчэга Запавету, потым святыні — развіваецца малітва Божага народу пад кіраўніцтвам яго пастыраў. Сярод іх Давід — кароль «паводле сэрца Бога», пастыр, які моліцца за свой народ. Яго малітва — гэта прыклад для народу, таму што яна злучана з верным Божым абяцаннем і перапоўненая любоўю да таго, хто ёсць адзіным Каралём і Панам.
539. Якая роля малітвы ў місіі прарокаў?
2581-2584
Прарокі чэрпаюць з малітвы святло і моц, каб абуджаць народ да веры і навяртання сэрца. Яны ўваходзяць у глыбокую лучнасць з Богам і заступаюцца за братоў, якім абвяшчаюць усё, што ўбачылі і пачулі ад Пана. Ілля — айцец прарокаў, усіх тых, хто шукае аблічча Бога. На гары Кармэль ён дабіваецца вяртання народу да веры дзякуючы дзеянню Бога, якога ён моліць: «Пачуй мяне, Пане, пачуй мяне!» (1 Вал 18, 37).
540. Якое значэнне псальмаў у малітве?
2579
2585-2589
2596-2597
Псальмы — гэта вяршыня малітвы ў Старым Запавеце: слова Бога становіцца малітвай чалавека. Гэтая непадзельна асабістая і супольная малітва, натхнёная Духам Святым, усхваляе цуды Бога ў стварэнні і ў гісторыі збаўлення. Псальмы, якімі маліўся Хрыстус і якія споўніліся ў Ім, застаюцца істотным і пастаянным элементам малітвы Касцёла і прыдатныя для людзей усіх станаў і ўсіх часоў.
У ЕЗУСЕ МАЛIТВА ЦАЛКАМ АБ’ЯЎЛЕНА I СПОЎНЕНА
541. У каго Езус вучыўся маліцца?
2599
2620
Езус, паводле свайго чалавечага сэрца, вучыўся маліцца ў сваёй Маці і ў габрэйскай традыцыі. Але Яго малітва выцякае з найбольш таямнічай крыніцы, бо Ён адвечны Сын Бога, які ў сваёй святой чалавечнасці скіроўвае да свайго Айца дасканалую сыноўнюю малітву.
542. Калі маліўся Езус?
2600-2604
2620
Евангелле часта паказвае Езуса падчас малітвы. Мы бачым, як Ён аддаляецца таксама і ноччу, каб маліцца ў самоце. Ён моліцца перад вырашальнымі момантамі сваёй місіі або місіі Апосталаў. Сапраўды, усё Ягонае жыццё — гэта малітва, таму што Ён знаходзіцца ў пастаяннай супольнасці любові з Айцом.
543. Як маліўся Езус падчас сваёй мукі?
2605-2606
2620
Малітва Езуса падчас агоніі ў Гетсіманскім садзе і Яго апошнія словы на крыжы адкрываюць глыбіню Яго сыноўняй малітвы: Езус спаўняе намер любові Айца і бярэ на сябе ўсе трывогі чалавецтва, усе просьбы і заступніцтвы гісторыі збаўлення. Ён прадстаўляе іх Айцу, які прымае і задавальняе іх, і, па-над усе спадзяванні, уваскрашае Езуса з памерлых.
544. Як Езус вучыць нас маліцца?
2608-2614
2621
Езус вучыць нас маліцца не толькі словамі малітвы Ойча наш, але таксама, калі моліцца сам. Такім чынам, акрамя зместу, Ён паказвае нам унутраную паставу, неабходную для сапраўднай малітвы: чыстасць сэрца, якое шукае Валадарства і прабачае ворагам; адважны сыноўні давер, які пераўзыходзіць усё, што мы адчуваем і разумеем; чуванне, якое захоўвае вучня ад спакусы.
545. Чаму наша малітва дзейсная?
2615-2616
Наша малітва дзейсная, бо яднаецца ў веры з малітвай Езуса. У Ім хрысціянская малітва становіцца супольнасцю любові з Айцом. Такім чынам мы можам прадстаўляць нашыя просьбы Богу і быць пачутымі: «Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай» (Ян 16, 24).
546. Як малілася Дзева Марыя?
2617, 2018
2622, 2674
2679
Малітву Марыі характарызуе вера і цалкавітае прысвячэнне сябе Богу. Маці Езуса з’яўляецца таксама новай Евай, «Маці жывых»: Яна просіць Езуса, свайго Сына, аб патрэбах людзей.
547. Ці ёсць у Евангеллі малітва Марыі?
2619
Акрамя заступніцтва Марыі ў Кане Галілейскай, Евангелле перадае нам Magnificat (Лк 1, 46–55), песню Маці Божай і Касцёла, радасную падзяку, якая ўзносіцца з сэрцаў убогіх людзей, бо іх надзея ажыццяўляецца ў здзяйсненні Божых абяцанняў.
МАЛIТВА Ў ЧАСЕ КАСЦЁЛА
548. Як малілася першая хрысціянская супольнасць у Ерузалеме?
2623-2624
Напачатку Дзеяў Апосталаў напісана, што ў першай ерузалемскай супольнасці, выхаванай Духам Святым да малітоўнага жыцця, вернікі «трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42).
549. Як Дух Святы ўдзельнічае ў малітве Касцёла?
2623
2625
Дух Святы, Настаўнік хрысціянскай малітвы, скіроўвае Касцёл да жывой малітвы і дапамагае яму ўсё глыбей уваходзіць у кантэмпляцыю і з’яднанне з неспасцігальнай таямніцай Хрыста. Формы малітвы, якія знаходзяцца ў кананічных апостальскіх Пасланнях, застаюцца нарматыўнымі для хрысціянскай малітвы.
550. Якія галоўныя формы хрысціянскай малітвы?
2643-2644
Гэта благаслаўленне і адарацыя, малітва-просьба і заступніцтва, падзяка і праслаўленне. Эўхарыстыя змяшчае і выражае ўсе формы малітвы.
551. Што такое благаслаўленне?
2626-2627
2645
Благаслаўленне — гэта адказ чалавека на дары Бога: мы благаслаўляем Усемагутнага, які першы нас благаславіў і напоўніў нас сваімі дарамі.
552. Што такое адарацыя?
2628
Адарацыя — гэта пакланенне чалавека, які прызнае сябе стварэннем перад тройчы святым Стварыцелем.
553. Якія існуюць формы малітвы-просьбы?
2629-2633
2646
Гэта можа быць просьба аб прабачэнні ці таксама пакорная і поўная даверу просьба аб усялякіх нашых патрэбах, як духоўных так і матэрыяльных. Але першае, чаго трэба прагнуць, гэта прыйсця Валадарства.
554. Што такое заступніцтва?
2634-2636
2647
Заступніцтва — гэта просьба на карысць іншага. Яна нас фарміруе і яднае з малітвай Езуса, які заступаецца перад Айцом за ўсіх людзей, асабліва за грэшнікаў. Заступніцтва павінна распасцірацца таксама і на ворагаў.
555. Калі ўзносіцца падзяка Богу?
2637-2638
2648
Касцёл няспынна ўзносіць падзяку Богу, асабліва цэлебруючы Эўхарыстыю, у якой Хрыстус робіць яго ўдзельнікам сваёй падзякі Айцу. Для хрысціяніна кожная падзея становіцца прычынай для падзякі.
556. Што такое малітва праслаўлення?
2639-2043
2649
Праслаўленне — гэта форма малітвы, якая найбольш непасрэдна прызнае, што Бог ёсць Богам. Малітва праслаўлення цалкам бескарыслівая: яна ўсхваляе Бога дзеля Яго самога і праслаўляе Яго за тое, што Ён ёсць.
ГЛАВА ДРУГАЯ
ТРАДЫЦЫЯ МАЛІТВЫ
557. Якое значэнне мае Традыцыя аносна малітвы?
2650-2651
У Касцёле праз жывую Традыцыю Дух Святы вучыць дзяцей Божых маліцца. На самой справе, малітва не абмяжоўваецца спантанным выяўленнем унутранага жадання, але заключае ў сабе кантэмпляцыю, навучанне і спасціжэнне духоўных рэчаіснасцяў, якія пазнаюцца.
КРЫНIЦЫ МАЛIТВЫ
558. Якія крыніцы хрысціянскай малітвы?
2652-2662
Гэта Божае слова, якое дае нам найвышэйшае «пазнанне Хрыста» (Флп 3, 8); літургія Касцёла, якая аб’яўляе, актуалізуе і перадае таямніцу збаўлення; тэалагальныя цноты; штодзённыя сітуацыі, у якіх мы можам сустракаць Бога.
«Люблю Цябе, Пане, і аб адзінай ласцы прашу ў Цябе: любіць Цябе вечна. Мой Божа, калі мой язык не можа паўтараць кожнае імгненне, што я люблю Цябе, то хачу, каб сэрца маё паўтарала гэта Табе з кожным уздыхам» (cв. Ян Марыя Віянэй).
ШЛЯХ МАЛIТВЫ
559. Ці існуюць у Касцёле розныя шляхі малітвы?
2663
У Касцёле існуюць розныя шляхі малітвы, звязаныя з розным гістарычным, грамадскім і культурным кантэкстам. Настаўніцкі Інстытут Касцёла павінен распазнаваць іх вернасць Традыцыі апостальскай веры, а пастыры і катэхеты павінны тлумачыць іх сэнс, які заўсёды адносіцца да Езуса Хрыста.
560. Які шлях нашай малітвы?
2664
2680-2681
Шляхам нашай малітвы ёсць Хрыстус, бо яна скіравана да Бога, нашага Айца, але мае доступ да Яго толькі тады, калі мы — прынамсі ў думках — молімся ў імя Езуса. Сапраўды, Яго чалавечая натура — гэта адзіны шлях, праз які Дух Святы вучыць нас маліцца да нашага Айца. Таму літургічныя малітвы заканчваюцца формулай: «Праз Пана нашага Езуса Хрыста».
561. Якая роля Духа Святога ў малітве?
2670-2672
2680-2681
Паколькі Дух Святы з’яўляецца Настаўнікам хрысціянскай малітвы, а «мы не ведаем, аб чым трэба маліцца» (Рым 8, 26), Касцёл заахвочвае нас заклікаць і прасіць Яго ў кожным выпадку: «Прыйдзі, Дух Святы!»
562. Якім чынам хрысціянская малітва становіцца марыйнай?
2673-2679
2682
З прычыны асаблівага ўдзелу Дзевы Марыі ў справе Духа Святога, Касцёл любіць маліцца да Марыі і з Марыяй, дасканалай Арантай, каб разам з Ёй узвялічваць і заклікаць Пана. Марыя, сапраўды, «паказвае шлях», якім ёсць Яе Сын, адзіны Пасрэднік.
563. Як Касцёл моліцца да Марыі?
2676-2678
2682
Перш за ўсё малітвай Вітай, Марыя, у якой Касцёл просіць заступніцтва ў Дзевы Марыі. Іншыя малітвы — гэта Ружанец, гімн Акатыст, Параклісіс, гімны і спевы розных хрысціянскіх традыцый.
НАСТАЎНIКI МАЛIТВЫ
564. Якім чынам святыя з’яўляюцца настаўнікамі малітвы?
2683-2684
2692-2693
Святыя з’яўляюцца для нас прыкладам малітвы. Мы просім іх таксама аб заступніцтве перад Найсвяцейшай Тройцай за нас і ўвесь свет. Іх заступніцтва — найбольш высокая паслуга, якую яны аказваюць Божаму намеру. У супольнасці святых на працягу гісторыі Касцёла ўзнікалі розныя тыпы духоўнасці, якія вучаць нас жыць малітвай і практыкаваць яе.
565. Хто можа выхоўваць у малітве?
2685-2690
2694-2695
Хрысціянская сям’я стварае першы асяродак выхавання ў малітве. Асабліва рэкамендуецца штодзённая сямейная малітва, бо гэта першае сведчанне малітоўнага жыцця Касцёла. Катэхезы, малітоўныя групы, «духоўнае кіраўніцтва» з’яўляюцца школай малітвы і дапамагаюць ёй.
566. Якія месцы спрыяюць малітве?
2691
2696
Маліцца можна ўсюды, але выбар адпаведнага месца не абыякавы для малітвы. Касцёл — гэта адпаведнае месца для літургічнай малітвы і эўхарыстычнай адарацыі. Таксама іншыя месцы дапамагаюць маліцца, напр., «малітоўны куток» у доме, кляштар, санктуарый.
ГЛАВА ТРЭЦЯЯ
МАЛІТОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
567. Якія моманты найбольш прыдатныя для малітвы?
2697-2698
2720
Усе моманты прыдатныя для малітвы, але Касцёл прапануе вернікам вызначаныя рытмы, каб падтрымліваць пастаянную малітву: ранішняя і вячэрняя малітва, малітва перад ежай і пасля яе, Літургія гадзінаў, нядзельная Эўхарыстыя, Святы Ружанец, святы літургічнага года.
«Неабходна ўспамінаць пра Бога часцей, чым дыхаем» (cв. Грыгорый Назіянзскі).
568. Якія існуюць спосабы малітвы?
2697-2699
Хрысціянская традыцыя захавала тры спосабы малітвы: вусная малітва, медытацыя і кантэмпляцыйная малітва. Іх агульная рыса — засяроджанасць сэрца.
СПОСАБЫ МАЛIТВЫ
569. Што характарызуе вусную малітву?
2700-2704
2722
Вусная малітва злучае цела з унутранай малітвай сэрца. Нават самая глыбокая ўнутраная малітва не можа абысціся без вуснай малітвы. У кожным выпадку, яна заўсёды павінна быць вынікам асабістай веры. У малітве Ойча наш Езус дае нам дасканалую формулу вуснай малітвы.
570. Што такое медытацыя?
2705-2708
2723
Медытацыя — гэта малітоўная рэфлексія, якая абапіраецца галоўным чынам на Божыя словы з Бібліі. Яна актывізуе розум, уяўленне, эмоцыі, прагненні, паглыбляе нашу веру, перамяняе нашыя сэрцы і ўзмацняе нашу волю ў наследаванні Хрыста. Гэта першы этап будавання еднасці з Панам у любові да Яго.
571. Што такое кантэмпляцыйная малітва?
2709-2719
2724
2739-2741
Кантэмпляцыйная малітва — гэта сузіранне Бога ў цішыні і любові. Такая малітва — дар Бога, момант чыстай веры, у які той, хто моліцца, шукае Хрыста, давяраецца любячай волі Айца і падпарадкоўвае сваё існаванне дзеянню Духа Святога. Св. Тэрэза Авільская называе кантэмпляцыйную малітву глыбокай сувяззю сяброўства, «у якім мы часта размаўляем сам на сам з Богам, пра якога ведаем, што Ён нас любіць».
МАЛIТОЎНАЯ БАРАЦЬБА
572. Чаму малітва — гэта барацьба?
2725
Малітва — гэта дар ласкі, аднак яна заўсёды прадугледжвае рашучы адказ з нашага боку, бо той, хто моліцца, змагаецца супраць сябе самога, супраць асяроддзя і асабліва супраць спакусіцеля, які робіць усё магчымае, каб адвесці нас ад малітвы. Малітоўная барацьба неад’емная ад узрастання ў духоўным жыцці. Мы молімся так, як жывём, бо жывём так, як молімся.
573. Ці існуюць перашкоды для малітвы?
2726-2728
2752-2753
Акрамя існавання памылковых канцэпцый малітвы, многія лічаць, што не маюць часу для малітвы, або, што маліцца бессэнсоўна. Тыя, хто моліцца, могуць падаць духам перад цяжкасцямі і знешнімі няўдачамі. Каб перамагчы гэтыя перашкоды неабходныя пакора, давер і вытрываласць.
574. Якія існуюць цяжкасці ў малітве?
2729-2733
2754-2755
Няўважлівасць — гэта звычайная цяжкасць у нашай малітве. Яна адцягвае ўвагу ад Бога і можа таксама выявіць тое, да чаго мы прывязаныя. Тады мы павінны ў пакоры скіроўваць сваё сэрца да Пана. Малітве часта пагражае чэрствасць, пераадоленне якой дазваляе наблізіцца ў веры да Пана без адчувальнага суцяшэння. Стомленасць — гэта форма духоўнай ляноты, выкліканая аслабленнем пільнасці і занядбаннем аховы сэрца.
575. Як узмоцніць наш сыноўні давер?
2734-2741
2756
Сыноўні давер выпрабоўваецца, калі мы думаем, што не былі выслуханыя. Тады мы павінны запытаць сябе, ці сапраўды Бог з’яўляецца для нас Айцом, волю якога мы хочам выконваць, ці Ён для нас толькі сродак дасягнення таго, чаго мы прагнем. Калі нашая малітва яднаецца з малітвай Езуса, то мы ведаем, што Ён адорвае нас нашмат больш за той ці іншы дар: мы атрымліваем Духа Святога, які перамяняе нашыя сэрцы.
576. Ці магчыма маліцца ў кожны момант?
2742-2745
2757
Маліцца можна заўсёды, бо час хрысціяніна — гэта час уваскрослага Хрыста, які «застаецца з намі ва ўсе дні» (Мц 28, 20). Таму малітва і хрысціянскае жыццё непадзельныя.
«Часта і шчыра маліцца можна нават на кірмашы ці падчас самотнай вандроўкі. Таксама ў вашых крамах, купляючы ці прадаючы, або нават падчас прыгатавання ежы» (св. Ян Хрызастом).
577. Што такое малітва гадзіны Езуса?
2604
2746-2751
2758
Так называецца святарская малітва Езуса падчас Апошняй Вячэры. Езус — Найвышэйшы Святар Новага Запавету — скіроўвае гэтую малітву да Айца, калі надышла Яго гадзіна «пераходу» да Айца, гадзіна Яго ахвяры.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
МАЛІТВА ПАНСКАЯ
ОЙЧА НАШ
Ойча наш
Ойча наш, каторы ёсць у небе,
свяціся імя Тваё,
прыйдзі Валадарства Тваё,
будзь воля Твая як у небе,
так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага
дай нам сёння
і адпусці нам правіны нашы,
як і мы адпускаем
вінаватым нашым,
і не ўводзь нас у спакусу,
але збаў нас ад злога.
Pater Noster
Pater noster, qui es in cælis:
sanctificétur Nomen Tuum:
advéniat Regnum Tuum:
fiat volúntas Tua,
sicut in cælo, et in terra.
Panem nostrum
cotidiánum da nobis hódie,
et dimítte nobis débita nostra,
sicut et nos
dimíttimus debitóribus nostris.
et ne nos indúcas in tentatiónem;
sed líbera nos a Malo.
578. Як узнікла малітва Ойча наш?
2759-2760
2773
Езус навучыў гэтай неад’емнай хрысціянскай малітве — Ойча наш, — калі адзін з вучняў, які бачыў як Езус моліцца, папрасіў яго: «Навучы нас маліцца» (Лк 11, 1). Літургічная традыцыя Касцёла заўсёды ўжывала тэкст св. Мацвея (6, 9-13).
«ПЕРАКАЗ УСЯГО ЕВАНГЕЛЛЯ»
579. Якое месца займае Ойча наш у Святым Пісанні?
2761-2764
2774
Ойча наш — «гэта пераказ усяго Евангелля» (Тэртуліян), «самая дасканалая малітва» (св. Тамаш Аквінскі). Змешчаная ў цэнтры Казання на гары (Мц 5–7), яна прадстаўляе ў форме малітвы істотны змест Евангелля.
580. Чаму яна называецца «малітвай Панскай»?
2765-2766
2775
Ойча наш называецца «малітвай Панскай» (Оratio dominica), бо гэтай малітве навучыў нас сам Пан Езус.
581. Якое месца займае Ойча наш у малітве Касцёла?
2767-2772
2776
Ойча наш — гэта малітва Касцёла ў найвышэйшай ступені. Яна «перадаецца» падчас хросту, каб паказаць новае нараджэнне дзяцей Божых для Божага жыцця. У Эўхарыстыі аб’яўляецца яе поўны сэнс, паколькі яе просьбы, складзеныя на падставе ўжо здзейсненай таямніцы збаўлення, напоўненыя чаканнем прыйсця Пана. Ойча наш з’яўляецца неад’емнай часткай Літургіі гадзінаў.
«ОЙЧА НАШ, КАТОРЫ ЁСЦЬ У НЕБЕ»
582. Чаму мы «асмельваемся наблізіцца з поўным даверам» да Айца?
2777-2778
2797
Езус, наш Адкупіцель, ставіць нас перад абліччам Айца, а Ягоны Дух чыніць нас Ягонымі дзецьмі. Таму мы можам прасіць у малітве нашага Айца з простым сыноўнім даверам, з радаснай надзеяй і пакорнай адвагай, з упэўненасцю, што Ён нас любіць і выслухае нас.
583. Чаму да Бога можна ўсклікаць: «Ойча»?
2779-2785
2789
2798-2800
Мы можам усклікаць «Ойча», бо Сын Божы аб’явіў нам Яго, стаўшыся чалавекам, а Ягоны Дух дае нам пазнаць Яго. Ускліканне да Айца дазваляе нам увайсці ў Яго таямніцу з пастаянна новым здзіўленнем і абуджае ў нас прагненне паводзіць сябе як Яго дзеці. Праз малітву Панскую мы ўсведамляем, што з’яўляемся дзецьмі Айца ў Сыне.
584. Чаму мы кажам: «Ойча наш»?
2786-2790
2801
Слова «наш» цалкам выяўляе новую сувязь з Богам. Калі мы молімся да Айца, то пакланяемся Яму і праслаўляем Яго разам з Сынам і Духам Святым. У Хрысце мы з’яўляемся «Яго» народам, а Ён — «нашым» Богам цяпер і навекі. Сапраўды, мы гаворым Ойча «наш», бо Касцёл Хрыста — гэта супольнасць мноства братоў, якія «адзіныя сэрцам і душою» (Дз 4, 32).
585. У духу якой супольнасці і місіі мы молімся да Бога Айца «нашага»?
2791-2793
2801
Паколькі малітва да «нашага» Айца — гэта агульнае дабро ахрышчаных, то яны адчуваюць няспынны заклік удзельнічаць у малітве Езуса за адзінства Яго вучняў. Маліцца словамі «Ойча наш» — значыць маліцца з усімі людзьмі і за ўсё чалавецтва, каб усе пазналі адзінага і сапраўднага Бога і былі сабраныя ў адно.
586. Што азначаюць словы «каторы ёсць у небе»?
2794-2796
2802
Гэты біблійны выраз указвае не на месца, а на спосаб існавання: Бог ёсць па-над усім. Гэты выраз азначае веліч і святасць Бога, а таксама Яго прысутнасць у сэрцах справядлівых. Неба, або дом Айца, — гэта сапраўдная айчына, да якой мы імкнемся ў надзеі, хоць знаходзімся яшчэ на зямлі. Мы ўжо жывём там, схаваныя «з Хрыстом у Богу» (Клс 3, 3).
СЕМ ПРОСЬБАЎ
587. З чаго складаецца малітва Панская?
2803-2806
2857
Яна складаецца з сямі просьбаў да Бога Айца. Першыя тры, больш тэалагальныя, кіруюць нас да Бога дзеля Яго хвалы: гэта ўласцівасць любові — думаць перш за ўсё аб тым, каго любіш. Яны падказваюць, што мы павінны прасіць у Яго асабліва: аб асвячэнні Яго імя, прыйсці Яго Валадарства, здзяйсненні Яго волі. Апошнія чатыры просьбы прадстаўляюць міласэрнаму Айцу нашыя патрэбы і чаканні. Мы просім Яго карміць нас, прабачаць нам, захоўваць нас ад спакусаў і збавіць нас ад злога.
588. Што азначаюць словы «свяціся імя Тваё»?
2807-2812
2858
Свяціць імя Бога — гэта перш за ўсё праслаўляць Бога ў Яго святасці. Сапраўды, Бог адкрыў сваё святое імя Майсею і захацеў, каб Яго народ быў святым народам, у якім Ён жыве.
589. Як асвячаецца імя Бога ў нас і ў свеце?
2813-2815
Асвячаць імя Бога, які нас кліча «да святасці» (1 Тэс 4, 7), значыць жадаць, каб хросная кансэкрацыя ажыўляла ўсё нашае жыццё. Больш за тое, гэта просьба аб тым, каб праз нашае жыццё і нашую малітву кожны чалавек ведаў і благаслаўляў імя Бога.
590. Аб чым просіць Касцёл, молячыся: «Прыйдзі Валадарства Тваё»?
2816-2821
2859
Касцёл просіць аб канчатковым прыйсці Божага Валадарства ў момант вяртання Хрыста ў хвале. Але Касцёл моліцца таксама, каб Валадарства Божае ўзрастала ўжо сягоння праз асвячэнне людзей у Духу і дзякуючы іх стараннасці ў служэнні справядлівасці і спакою, згодна з благаслаўленнямі. Гэтая просьба з’яўляецца воклічам Духа і абранніцы: «Прыйдзі, Пане Езу!» (Ап 22, 20).
591. Навошта мы просім: «Будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі»?
2822-2827
2860
Воля Айца ў тым, «каб усе людзі былі збаўлены» (1 Цім 2, 3). Таму Езус прыйшоў, каб дасканала здзейсніць збаўчую волю Айца. Мы молімся да Бога Айца аб з’яднанні нашай волі з воляй Сына па прыкладзе Найсвяцейшай Марыі і святых. Просім, каб Яго зычлівы намер цалкам здзейсніўся як на зямлі, так і на небе. Менавіта праз малітву мы можам распазнаць, «якая воля Божая» (Рым 12, 2), і набыць цярплівасць, каб здзейсніць яе (пар. Гбр 10, 36).
592. Які сэнс просьбы: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння»?
2828-2834
2861
Просячы ў Бога з дзіцячым даверам штодзённай ежы, якая неабходная ўсім для існавання, мы прызнаём, які добры, больш за ўсялякае дабро, ёсць Бог, наш Айцец. Мы просім таксама ласкі ўмець дзяліцца, каб справядлівасць і падтрымка дазвалялі багаццю адных забяспечыць патрэбы іншых.
593. Які асаблівы, хрысціянскі сэнс гэтай просьбы?
2835-2837
2861
Паколькі «не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4, 4), то гэтая просьба датычыць у аднолькавай ступені голаду Божага слова і голаду Цела Хрыста, якое мы прымаем у Эўхарыстыі, а таксама голаду Духа Святога. Мы з абсалютным даверам просім аб гэтым на сёння — на сёння Бога, — і гэта нам даецца перадусім у Эўхарыстыі, якая прадвяшчае гасціну Валадарства, якое прыйдзе.
594. Чаму мы кажам: «Адпусці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым»?
2838-2839
2862
Просячы Бога Айца прабачыць нам, мы прызнаём сябе грэшнікамі перад Ім. Але вызнаём у той жа час Яго міласэрнасць, бо ў Яго Сыне і праз сакрамэнты мы атрымліваем «адкупленне і адпушчэнне грахоў» (Клс 1, 14). Нашая просьба, аднак, будзе выканана пры ўмове, што спачатку мы прабачым нашым вінаватым.
595. Ці магчыма прабачэнне?
2840-2845
2862
Міласэрнасць пранікае ў нашае сэрца толькі тады, калі мы здольныя прабачыць нават нашым ворагам. Але, нават калі чалавеку гэтае патрабаванне здаецца немагчымым, сэрца, паслухмянае Духу Святому, можа, як Хрыстус, любіць ажно да канца, перамяняючы рану ў спачуванне, крыўду ў заступніцтва. Прабачэнне саўдзельнічае ў Божай міласэрнасці і з’яўляецца вяршыняй хрысціянскай малітвы.
596. Што азначаюць словы: «Не ўводзь нас у спакусу»?
2846-2849
2863
Мы просім Бога Айца не пакідаць нас у адзіноце перад абліччам спакусы. Просім Духа аб уменні распазнаваць, з аднаго боку, выпрабаванне, якое дапамагае ўзрастаць у добрым, і спакусу, якая вядзе да граху і смерці, а з другога, адрозніваць спакушэнне ад згоды на спакусу. Гэтая просьба яднае нас з Езусам, які перамог спакусу сваёй малітвай. Яна выпрошвае ласку чуваць і трываць ажно да канца.
597. Чаму мы завяршаем малітву, просячы: «Але збаў нас ад злога»?
2850-2854
2864
Слова «злы» ўказвае на асобу сатаны, які супярэчыць Богу і «зводзіць увесь свет» (Ап 12, 9). Перамога над д’яблам ужо дасягнута Хрыстом. Але мы молімся, каб чалавечая сям’я была вызвалена ад сатаны і яго спраў. Просім таксама аб каштоўным дары спакою і ласкі трывалага чакання Хрыста, які канчаткова збавіць нас ад злога.
598. Што азначае апошняе слова «амэн»?
2855-2856
2865
«На заканчэнне малітвы ты кажаш: “Амэн”, згаджаючыся праз “амэн”, што азначае “няхай так будзе”, з усім тым, што змешчана ў малітве, якой навучыў нас Бог» (св. Кірыл Ерузалемскі).