Пошук

01.06.2018 11:03   Catholic.by

Дарагія Браты і Сёстры!

3 чэрвеня ў чарговы раз будзем перажываць агульнамагілёўскую ўрачыстасць Божага Цела, якая стане для магілёўскіх католікаў магчымасцю публічна вызнаць сваю веру ў прысутнасць Хрыста пад відам хлеба і віна.

Урачыстасць распачнецца cвятой Імшой у 11.00 у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава з удзелам святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў Магілёва.

Пасля святой Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава па вуліцы Лазарэнкі да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.

Так, як прадугледжвае рытуал, затрымаемся чатыры разы, каб паслухаць Божае Слова і благаславіць наш горад і вернікаў.

Сардэчна запрашаю ўсе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста!

+Аляксандр Яшэўскі SDB,
біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Абноўлена 01.06.2018 11:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа