засвяці на небе маім.
Так шукаю Цябе сярод ночы,
прагну святла Твайго”.
Разгараецца над светам Зорка, абвяшчаючы надыход Эмануэля, што застанецца з намі як “Бог з намі”, Даўцам супакою і Крыніцаю радасці. Зорка звястуе прыход Пана ўсім людзям на зямлі, як вернікам, так і тым,хто не верыць у Яго. Гэта вялікая радасць, якая ўжо больш дзвюх тысяч гадоў апраменьвае ўсю зямлю. Радасць, якая ахоплівае і нашу дыяцэзіяльную супольнасць, што 13 кастрычніка 2004 г. будзе адзначаць пяцігоддзе свайго існавання. Віцебская дыяцэзія была ўтворана рашэннем Святога Айца Яна Паўла ІІ 13 кастрычніка 1999 года і ўключае ў сябе тэрыторыю Віцебскай вобласці.
Пяць гадоў нашай дыяцэзіі – невялікі, але разам з тым значны юбілей. З’яўляецца ён нагодаю для падзякі Богу за Яго прысутнасць сярод нас, у нашых сэрцах, дамах і сем,ях, у супольнасцях парафіяльных. У год юбілею прагнем падзякаваць Хрыстусу за кожнага каплана,кожную сястру і брата законнага, кожнага клерыка і за кожнага з Вас, Сястра і Брат. Відавочным знакам нашай удзячнасці Богу будзе асвячэнне новых святыняў у Шуміліне і Наваполацку, асвячэнне адбудаваных касцелаў ва Ушачах і Відзах. Капліцы ў Бярозаўцы. Супольнай вялікай радасцю стануць капланскія пасвячэнні ў траўні ў Глыбокім.
Дарагія мае Дыяцэзыяне!
Дзелячыся радасцю з нагоды Таямніцы Нараджэння Пана Езуса, Які прыносіць супакой людзям добрай волі, выказваю ўсім Капланам, Сёстрам законным, Дыяканам, Клерыкам і Братам законным, усім Вернікам Віцебскай дыяцэзіі сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Года.
Няхай Міласць, што нарадзілася ў Бэтлееме больш 2000 год таму, падтрымлівае Вашу Веру і надзею на лепшае ў Новым 2004 годзе і ўзмоцніць Вас, каб Вы з радасцю спявалі разам з анёламі: ”Хвала Богу на вышынях, а на зямлі супакой людзям добрай Волі. Няхай гэты спеў будзе гімнам удячнасці за пяць гадоў існавання Віцебскай дыяцэзіі і за ўсё добрае, што здзейснілася цягам тых пяці гадоў у нашых парафіях і сем’ях.
Каханым Капланам, Сёстрам законным і ўсім Вернікам Віцебскай дыяцэзіі на радаснае святкаванне Народзінаў Пана і шчаслівыя дні Новага Года ўдзяляю пастырскае Благаславенне.
Біскуп Віцебскі