Пошук

13.07.2009 13:30  
Разам з усім Касцёлам ва ўсім свеце мы перажываем час адзінай у гісторыі падзеі, калі больш за дзве тысячы гадоў таму назад Бог у сваёй бязмежнай любові да людзей даў нам свайго Адзінароднага Сына, які нарадзіўся ў Бэтлеем. Перажываем час Божага Нарадження. Словы Божыя, якія слухаем у гэтыя дні, дазваляюць нам зразумець адносіны, якія былі ў сям’і Езуса, Марыі і Юзафа. Напэўна , усё тое, што перажывалі яны, клопаты і турботы, якія іх хвалявалі, вельмі падобныя сёння да нашых.

Евангелле, якое чытаем сёння і якое традыцыйна завецца нядзеляй Святой Сям’і паказвае нам заклапочанасць Марыі і Юзафа з прычыны страты Езуса ў Ерузаліме. На жаль, радаснае свята ў пэўным моманце змяняецца ў трагедыю. Марыя і Юзаф губляюць з вачэй Езуса, які затрымліваецца ў святыні, каб паслухаць, пагутарыць і паразважаць з настаўнікамі. Гэты момант нам, людзям, вельмі знаёмы. Мы добра разумеем іх перапалох: іх боль сэрца, іх слёзы... Яны добра ведалі, хто такі малы Езус. Ведалі, што ён з’яўляецца Богам, так як гэта было аб’яўлена. Значыць яны згубілі Бога.

Ці гэтая трагедыя не прыпамінае нам шмат людзей, якія ў сваім жыці губляюць Бога?

Гэтыя людзі губляюць не толькі Бога, але і губляюцца самі сябе ў тым жыцці, якое робіцца незразумелым, пераблытаным і неасэнсоўваным. Адбываецца гэта таму, што губляючы Бога, які ёсць любоўю, мы не можам да канца любіць.

Навучаныя словамі Святога Айца Яна Паўла ІІ прыпамінаем: “Чалавек не можа жыць без любові. Чалавек застаецца сам для сябе стварэннем не зразумелым, яго жыццё не мае сэнсу, калі яму не абявіцца Любоў, калі ён не сустрэнецца з Любоў’ю, калі ён не зможа дакрануцца да яе і не зможа зрабіць яе сваёю і калі не знойдзе ў ёй жывога ўдзельнцтва.” (Redemptor Hominis, 10)

Асноўным месцам , дзе чалавек зможа праявіць і рэалізаваць гэтую любоў, вучыцца кахаць іншых і адчуваць сябе каханым – гэта сужэнства і сям’я. А пачынаецца ўсё гэта з урачыстага святога сакрамэнту сужэнства, які прымаецца перад Богам і перад Касцёлам. Словы гэтай прысягі: “Бяру цябе, (...) у жоны – мужы і абяцаю табе любоў, узаемаразуменне, быць адданай і вернай і не пакідаць цябе аж да смерці” зразумела і ясна акрэсліваюць тое, што для сужэнства з’яўляецца самым галоўным і каштоўным у жыцці. Муж і жонка прысягаюць адзін аднаму каханне, вернасць і прыстойнасць аж да смерці. Блізкай да гэтага таксама з’яўляецца вельмі важная праблема аб нашчадках і іх выхаванні. Для захавання хрысціянскай маралі прыняцце і выхаванне будучага пакалення – гэта дзве асноўныя мэты сям’і і з’яўляюцца асноўнай мэтай гэтага шлюбу.

Вядома, што ў большасці нашых сем’яў гэта так і ёсць, таму што жыццё ў асноўным грунтуецца на любові, на ўзаемаразуменні, на клопатах аб другім чалавеку, на клопатах пра тое, каб не мне было добра з іншымі, а каб добра было іншым са мною. Гэта здзейсняецца толькі тады, калі муж і жонка адкрыта прымаюць ласкі святога сакрамэнту сужэнства, калі жывуць з дзецьмі не толькі для сябе, але і для Таго, які за нас памёр на крыжы і змёртвыхпаўстаў.

Нажаль, і вельмі нам прыкра тое, што ў шматлікіх сем’ях рэчаіснасць зусім іншая, што шмат іх па розных прычынах перажываюць сур’ёзны крызіс. Таму сярод іх ёсць маці, якія жывуць у адзіноце, сужэнства, якія жывуць у сепарацыі, пакінутыя дзеці, а магчыма нават дайшло да скасавання сям’і. Трэба мець на ўвазе яшчэ і тое, што ў нашым грамадстве балючай праблемай з’яўляецца сужэнства мешаныя, калі адна з старон – каталіцкая, а другая належыць да іншай веры некаталіцкай. І таму гэта бывае драматычна: для аднаго – гэта як жыцёвы проігрыш, для другога – як асабістая трагедыя. Перажываючы за ўсё гэта, Касцёл не ўхіляецца ад гэтых цяжкіх праблемаў, як і тое, што не лічыць,” што ён існуе для таго, каб выдаваць бязлітасны і бяздушны суд над імі, але жадае разсвятліць цемру людскіх драмаў праменнямі Божага Слова, апіраючыся на сведчанні Яго Божай міласэрнасці” (Ecclesia In Europa, c. 92). Святы Айцец паслядоўна падкрэслівае, што вернікі, якія скасавалі шлюб, а пасля яшчэ раз уступілі ў сужэнскі саюз, не гледячы на тое, што яны ўжо пазбаўленыя сакрамэнту сужэнства, яны “не выключаны із супольнасці, а наадварот, яны пакліканыя, каб прымаць удзел у іх жыцці, замацовуючы дух загадаў евангелля” (c. 93).

Для таго, каб лягчэй можна было “разсвятліць цемру людскіх драмаў”, Касцёл мае яшчэ магчымасць праз судовы працес, які можа прызнаць несапраўднасць шлюбу. Трэба толькі даказаць, што гэта сужэнства было несапраўдное ад самага яго пачатку. Бывае і такое, што сужэнства як быццам на першы погляд адбылося нармальна, але сапраўдным яно не лічыцца. Адбываецца гэта тады, калі не да конца былі захованыя ўсе юрыдычные патрэбавання альбо сужонкі не выконвалі ўсіх абяцанняў, якія павінны былі выконваць. Але, і гэта трэба падкрэсліць, што распад сужэнства не заўсёды азначае яго несапраўднасць. Сужэнства толькі тады лічыцца несапраўднымі, калі прычына па якой распадаецца сужэнства была да шлюбу альбо калі яна заіснавала ў часе яго існавання. Аднак не мае ні якога значэння для важнасці сакрамэнту сужэнства прычына якая паяўляецца пасля шлюбу але раней яе не было.

І таму такі судовы працес не можа быць у ніякім разе “скасаваннем сакрамэнту” або “разводам касцёльным” як гэта кажуць у народзе .

Таму яшчэ больш увагі трэба будзе звярнуць на падрыхтоўку нарачоных да сакрамэнту сужэнства праз душпатыраў і пробашчаў.

У наступным годзе з дапамогай Бога ў нашай Віцебскай дыяцэзіі пачынае дзейнічаць касцёльны суд, які будзе займацца гэтымі справамі. Мэтай яго будзе дапамагаць выравноўваць сцежкі жыцця людзей, але толькі тады, калі для гэтага будуць сапраўдыя прычыны пра якія ўжо ішла размова вышей.

Таму просім Маці Божую Валадарку Азёраў у Браславе праз яе ўставеніцтва, каб гэтую новую справу Біскупскага Суда Віцебскай Дыяцэзіі даверыла Богу.

+ Уладыслаў Блін
Біскуп Віцебскі
Абноўлена 05.06.2017 13:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа