На працягу гэтага месяца вы прысвячалі сябе малітве, посту, дапамагаючы найбольш патрабуючым і ўмацоўваючы сямейныя і сяброўскія адносіны. Бог не праміне ўзнагародзіць гэтыя намаганні!
2. Хачу з задавальненнем адзначыць, што вернікі іншых рэлігій, асабліва хрысціяне, духоўна блізкія да вас у гэтыя дні, што пацвярджаецца разнастайнымі сяброўскімі сустрэчамі, якія вельмі часта вядуць да абмену рэлігійнага характару. Мне таксама прыемна думаць, што дадзенае Пасланне можа ўнесці станоўчы ўклад у вашы разважанні.
3. Тэма, прапанаваная ў гэтым годзе Папскай радай, Хрысціяне і мусульмане: Сумесна пераадольваючы насілле паміж паслядоўнікамі розных рэлігій, на жаль, з’яўляецца актуальнай, прынамсі, у пэўных частках свету. Сумесны Камітэт па дыялогу, утвораны Папскай радай і Сталым Камітэтам аль-Азхара па дыялогу паміж монатэістычнымі рэлігіямі, таксама абраў гэтую тэму як прадмет для вывучэння, разважання і абмену меркаваннямі ў ходзе сваёй апошняй штогадовай сустрэчы (Каір, 23–24 лютага 2010 г.). Дазвольце мне падзяліцца некаторымі заключэннямі, апублікаванымі па завяршэнні гэтай сустрэчы.
4. Існуе шмат прычын насілля паміж веруючымі розных рэлігійных традыцый, уключаючы: маніпуляванне рэлігіяй у палітычных або іншых мэтах; дыскрымінацыю, заснаваную на этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці; падзелы і сацыяльную напружанасць. Неадукаванасць, беднасць, невысокі ўзровень развіцця таксама з’яўляюцца прамымі або непрамымі крыніцамі насілля як паміж рэлігійнымі абшчынамі, так і ўнутры іх. Няхай жа грамадзянскія і рэлігійныя ўлады зробяць свой уклад у выпраўленне так шматлікіх сітуацый дзеля агульнага дабра ўсяго грамадства! Няхай грамадзянскія ўлады абараняюць вяршэнства закону, гарантуючы праўдзівую справядлівасць, каб спыніць арганізатараў і праваднікоў насілля!
5. Вышэйпыведзены тэкст таксама робіць важныя рэкамендацыі: адкрыць нашы сэрцы на ўзаемнае прабачэнне і прымірэнне дзеля мірнага плённага суіснавання; прызнаць тое, што ў нас агульнае, і шанаваць нашыя адрозненні як аснову культуры дыялога; прызнаваць і шанаваць годнасць і права кожнай асобы, без якіх-небудзь прадузятасцяў, звязаных з этнічнай або рэлігійнай прыналежнасцю; неабходнасць прыняць справядлівыя законы, якія гарантуюць усеагульную фундаментальную роўнасць; помніць пра важнасць выхавання пашаны, дыялога і братэрства на розных фармацыйных арэнах — дома, у школе, у цэрквах і мячэцях. Такім чынам мы будзем у стане супрацьстаяць насіллю паміж паслядоўнікамі розных рэлігій і адначасова прапагандаваць мір і гармонію паміж рознымі рэлігійнымі абшчынамі. Настаўніцтва з боку рэлігійных лідэраў, аднолькава як і кнігі, якія аб’ектыўна прадстаўляюць рэлігіі, аказваюць, разам з адукацыяй самой па сабе, вырашальнае ўздзеянне на выхаванне і фарміраванне падрастаючых пакаленняў.
6. Маю надзею, што гэтыя меркаванні, а таксама водгук, які яны знойдуць у вашых абшчынах і ў вашых сяброў-хрысціянаў, паслужаць працягу дыялога, які ўзрастае ў пашане і супакоі, на што я і прашу Божага благаслаўлення!
Кардынал Жан-Луі Таран
Старшыня
Арцыбіскуп П’ер Луіджы Чэлата
Сакратар