Пошук


У ноч з 13 на 14 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Выбраў тых, каго сам хацеў» (пар. Мк 3, 13).

Душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае да ўдзелу ў чуванні ўсіх ахвотных юнакоў і дзяўчат.

Падчас чування адбудзецца традыцыйнае дзяленне аплаткай. 

Тыя, хто не мае магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні, могуць духоўна далучыцца да сабранай у мінскай катэдры моладзі з дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by.

Праграма чування

  • 21.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 22.30 — святая Імша
  • 23.30 — дзяленне аплаткай
  • 0.00 — малітва Псальмамі
  • 0.30 — канферэнцыя
  • 1.15 — перапынак на каву
  • 1.45 — Ружанец
  • 3.15 — Літанія да ўсіх святых
  • 3.45 — перапынак на каву
  • 4.30 — адарацыя
  • 5.40 — благаслаўленне, заканчэнне чування

Адрас: архікатэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (ст. метро «Няміга», «Кастрычніцкая»).

З пытаннямі адносна ўдзелу ў чуванні звяртацца па тэл.:

+375 (29) 357 15 86кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 09.12.2025 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа