Пошук

28.01.2026 11:00   Catholic.by

28 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Тамаша Аквінскага.

Святы Тамаш нарадзіўся каля 1225 г. у Аквіне (Італія). Бацькі аддалі яго на выхаванне да айцоў бэнэдыктынаў у Монтэ Касіна, пасля чаго ён вучыўся ў Неапалі. Уступіў у закон дамініканаў і працягнуў вучобу ў Парыжы і Кёльне. Выкладаў філасофію і тэалогію. Лічыцца найвялікшым каталіцкім тэолагам, за што яго назвалі «анёльскім доктарам». Акрамя самага вядомага твора «Сума тэалогіі», пакінуў таксама шмат іншых прац і паэтычных твораў.

На беларускай мове ў выдавецтве Pro Christo выходзілі  яго«Каментарыі да малітваў "Веру ў Бога", "Ойча наш", "Вітай, Марыя"» і «Разважанні пра дзесяць Божых запаведзяў», а пра самога святога была выдадзеная таксама кніга Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава».

Выданні Pro Christo. Фота: а. Раман Шульц ОР

Святы Тамаш аддзяляў навуку ад веры, але лічыў, што філасофія мае дапаможную ролю ў адносінах да тэалогіі, бо яна рыхтуе да веры і яе абараняе. Паводле яго вучэння, праўды, якія Бог аб’явіў у Пісанні, вышэй за чалавечы розум, але не супярэчаць яму. Тэалогія і філасофія святога Тамаша з’яўляюцца адлюстраваннем хрысціянскага аптымізму: хоць мы пакінулі лад і гармонію, якія панавалі ў свеце, створаным Богам, аднак зло не змагло ні знішчыць, ні змяніць прыроду.

Святы Тамаш стаў заснавальнікам найбольш вядомага кірунку ў сярэднявечнай схаластыцы — тамізму. Памёр 7 сакавіка 1274 г. у цыстэрцыянскім абацтве ў Фасанове, з’яўляецца апекуном студэнтаў і тэолагаў. Яго імем была названая нядзейная сёння Вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа