Пошук

10.12.2025 22:31   Catholic.by

Фота: pixabay.com

Дарагія чытачы!

Зусім нядаўна распачаўся новы літургічны год і перыяд Адвэнту, а неўзабаве ўжо Божае Нараджэнне і Новы каляндарны 2026 год. Як гэта і бывае ў перадсвяточны перыяд, калі мы рыхтуем свае сэрцы да сустрэчы з Панам, у паветры нібы лунае адчуванне чагосьці новага і надзеі на лепшае.

Рэдакцыя партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі catholic.by таксама мае радасную навіну для вас: пасля працяглага перапынку аднавіла сваю дзейнасць нашая старонка ў Instagram.

Запрашаем таксама падпісацца на нашыя старонкі ў Facebook, vk.com і наш Telegram-канал, каб ведаць, чым жыве Касцёл, наша Маці, і каб распаўсюджваць Добрую Навіну.

Заахвочваем вас, шаноўныя вернікі і ўсе карыстальнікі нашага партала, дзяліцца навінамі і анонсамі, якія датычаць падзей з жыцця Каталіцкага Касцёла ў агульнабеларускім маштабе, дасылаючы іх на info@catholic.by.

Акрамя гэтага, з радасцю паведамляем, што з’явіліся таксама старонкі ў сацыяльных сетках інфармацыйнага партала Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі catholicminsk.by. Даведвацца аб галоўных падзеях з жыцця парафій архідыяцэзіі вы цяпер зможаце нашмат хутчэй, зайшоўшы ў Instagram, Facebook, vk.com або ў наш Telegram-канал.

Калі ў вашай парафіі адбылася або плануецца важная падзея, дашліце нам інфармацыю на catholicminsk@gmail.com — і мы апублікуем: так аб ёй зможа даведацца і атрымаць духоўную карысць нашмат больш людзей.

Святароў заахвочваем да інфармавання вернікаў аб існаванні каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі і падтрымкі іх дзейнасці, бо яны з’яўляюцца яшчэ адным спосабам фармавання нашай каталіцкай ідэнтычнасці, мостам паміж светам і Касцёлам і Арэапагам нашага часу ў абвяшчэнні Евангелля, як называў іх святы Ян Павел ІІ (Redemptoris Missio 37).

Спампаваць постар ў фармаце .pdf для размяшчэння на дошках парафіяльных аб’яў можна ТУТ>>>.

Абноўлена 11.12.2025 00:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа