Пошук

10.12.2025 08:24   Catholic.by
Маці Божая Ларэтанская. Фота: lalucedimaria.it

31 кастрычніка 2019 года па рашэнні Папы Францішка ў Агульны Рымскі каляндар, які дзейнічае ва ўсім Касцёле, быў унесены літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ларэтанскай, які пачаў адзначацца 10 снежня.

Культ Маці Божай Ларэтанскай цесна звязаны з санктуарыем Святога дамка ў Ларэта. Згодна з традыцыяй, у ноч з 9 на 10 снежня 1294 года ў гэты італьянскі горад на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора была ці то перанесеная анёламі, ці то перавезеная італьянскай сям’ёй з прозвішчам Анджэлі ўнікальная рэліквія — дамок Святой Сям’і з Назарэта, у якім адбылося Звеставанне.

Святыня, дзе  знаходзіцца дамок, стала першым міжнародным марыйным санктуарыем, які наведваюць шматлікія пілігрымы яшчэ з часоў Сярэднявечча.

Санктуарый у Ларэта. Фота: moia-italia.ru

Згаданы санктуарый, шчыльна звязаны з Апостальскай Сталіцай, праслаўлены Найвышэйшымі Пантыфікамі і паўсюдна вядомы, на працягу доўгага часу выдатна паказваў, не менш за Назарэт на Святой Зямлі, евангельскія цноты Святой Сям’і.

У Святым дамку перад цудадзейнаю фігураю Маці Збавіцеля і Маці Касцёла на працягу стагоддзяў святыя і благаслаўлёныя давалі адказ на скіраванае да іх пакліканне, хворыя прасілі суцяшэння ў цярпенні, Божы народ распачаў праслаўляць і маліць Найсвяцейшую Панну Марыю Ларэтанскай літаніяй, вядомай ва ўсім свеце.

Абноўлена 10.12.2025 08:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа