Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Праграма і ўмовы ўдзелу ў ІІІ Усебеларускай сустрэчы моладзі ў Івянцы |
Анонсы
|
10.04.2013 16:30 |
26–28 ліпеня 2013 г. у Івянцы пройдзе ўжо ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікаў чакаюць цікавыя тэмы, дыялог з біскупамі, трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША). І гэта толькі некаторыя моманты. Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам сустрэчы можна ў праграме.
Дэвіз сустрэчы: «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19).
26 ліпеня (пятніца)
- 15.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў МСМ
- 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 18.00 — святая Імша на адкрыццё МСМ (касцёл; цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
- 19.30 — вячэра
- 20.30 — канцэрт «Музычнай майстэрні» і Магды Фрончак (у вялікай зале)
- 22.45 — вячэрняя малітва
- 23.15 — адпачынак
27 ліпеня (субота)
- 08.30 — снеданне
- 09.30 — Ютрань
- 10.00-10.45 — першая канферэнцыя «Эўхарыстыя і евангелізацыя» (вялікая зала)
- 10.45-11.00 — пытанні да дакладчыка
- 11.00-11.30 — перапынак
- 11.30-12.45 — круглыя сталы:
- «In vitro» (кс. Станіслаў Вашкевіч SAC)
- «Сексуальнае выхаванне моладзі» (спадар Уладзіслаў Валаховіч)
- «Споведзь» (а. Алег Шэнда OFMCap)
- «Сумненне ў веры» (кс. Павел Шчарбіцкі SDB)
- «Мая адказнасць за Касцёл»
- «Выклікі новай евангелізацыі» (а. Раман Шульц OP)
- «СМІ ў новай евангелізацыі» (кс. Юрый Санько)
- 12.45-13.30 — падвядзенне вынікаў па працы круглых сталоў (вялікая зала)
- 13.30-14.00 — дыялог з біскупамі (вялікая зала)
- 14.00-15.30 — абед, адпачынак
- 15.30-15.45 — сустрэча рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (перад касцёлам)
- 15.45-16.15 — другая канферэнцыя «Жыццё і духоўнасць св. Тэрэзы» (а. Аркадзь Куляха OCD)
- 16.15-17.30 — пакутнае набажэнства (кармэліты). Прыватнае ўшанаванне рэліквій. Магчымасць споведзі.
- 17.30-18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі)
- 18.30-20.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч)
- 20.00-21.30 — вячэра
- 21.30-24.00 — канцэрт а. Стэна Фартуна (ЗША)
- 24.00 — адпачынак
28 ліпеня (нядзеля)
- 08.30 — снеданне
- 09.00 — Гадзінкі да Божай Маці (праводзіць моладзь Пінскай дыяцэзіі)
- 09.30 — трансляцыя з Сусветнага дня моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра (на галоўнай сцэне)
- 10.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Завяршэнне сустрэчы моладзі. Развітанне з рэліквіямі св. Тэрэзы
- 12.00 — абед.
фУвага! Умовы ўдзелу ў сустрэчы
- За арганізацыю прыезду адказвае пробашч парафіі або вызначаная ім асоба;
- кожная група павінна мець кіраўніка;
- аб прыкладнай колькасці жадаючых неабходна паведаміць да 20 ліпеня, даслаўшы інфармацыю на электронную пошту Мітрапалітальнай курыі ў Мінску:
curiaminsk@gmail.comГэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
;
- з сабой неабходна мець палаткі, карыматы, спальнікі, адпаведнае адзенне;
- па магчымасці пры рэгістрацыі ахвяруецца 20 тысяч беларускіх рублёў ад кожнага ўдзельніка;
- групы або члены груп, якія застаюцца на абед у апошні дзень Малітоўнай сустрэчы моладзі, павінны паведаміць пра гэта пры рэгістрацыі.
(VGr) Задай пытанне іерарху >>>
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.