Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі ў Івянцы. Пытанні да іерархаў задаем ужо сёння |
Анонсы
|
10.04.2013 16:39 |
ІІІ Усебеларуская сустрэча моладзі ў Івянцы пройдзе сёлета 26–28 ліпеня.
Традыцыйным пунктам праграмы будуць «пытанні да біскупаў», якія можна
дасылаць ужо цяпер на e-mail:
msm@catholic.byГэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
На гэты ж электронны адрас можна дасылаць таксама пытанні да тых, хто будзе праводзіць тэматычныя круглыя сталы:
- «In vitro» (штучнае апладненне) (кс. Станіслаў Вашкевіч SAC, адказны за душпастырства сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі);
- «Сексуальнае выхаванне моладзі» (спадар Уладзіслаў Валаховіч, дырэктар дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы»);
- «Споведзь» (а. Алег Шэнда OFMCap);
- «Сумненне ў веры» (кс. Аляксандр Яшэўскі SDB);
- «Мая адказнасць за Касцёл» (спадар Дамінік Тарчынскі, рэжысёр з Польшчы);
- «СМІ ў новай евангелізацыі» (кс. Валерый Марціноўскі, вядучы радыёперадачы «Слова да вернікаў» на Віцебскім абласным радыё);
- «Выклікі новай евангелізацыі» (а. Раман Шульц OP).
На пытанні адкажуць і прамоўцы канферэнцый:
- «Ідзіце і навучайце» (спадар Ян Будзяшак, польскі музыкант;
- «Жыццё і духоўнасць св. Тэрэзы» (а. Сяргей Трысцень OCD);
- «Перэгрынацыя рэліквій святой Тэрэзы» (а. Казімір Мараўскі OCD).
(VGr) Праграма сустрэчы, умовы ўдзелу >>>
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.