
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Браслаў: моладзь распачынае дзень малітвай праслаўлення
Удзельнікі V Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе кожную раніцу збіраюцца ў святыні перад абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў, каб малітвай праслаўлення распачаць новы дзень прабывання разам з Маці нашага Збаўцы. Раніцай, 21 жніўня, Маці Божая Браслаўская ізноў сустрэла ўдзельнікаў сустрэчы, якія прыйшлі прасіць праз спеў і малітву благаслаўлення яе Сына.
Фота А. Шчыглінскай