
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пінску ўшанавалі памяць св. Антонія Падуанскага
13 чэрвеня, у дзень літургічнага ўспаміну св. Антонія Падуанскага, у
пінскай катэдры адбылася адмысловая св. Імша, якую ўзначаліў біскуп
Пінскі Антоні Дзям’янка. У гаміліі пастыр дыяцэзіі звярнуў увагу
сабраных на старадаўні цудадзейны абраз св. Антонія, які знаходзіцца ў
бакавым алтары базылікі.
Фота Уладзіслава Козела