
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Крыжовы шлях ненароджаных дзяцей
Адным з пунктаў праграмы малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы стала набажэнства Крыжовага шляху, якое праводзілі айцы кармэліты. Разважанні былі прысвечаны тэме ненароджаных дзяцей. «Паспрабуем уявіць, як выглядае Крыжовы шлях маленькіх, бездапаможных чалавечых істотаў, якім бацькі не дазволілі ўбачыць гэты свет. Бо і Езуса, калі Той яшчэ быў дзіцем, хацеў забіць Ірад», — заклікалі арганізатары набажэнства.
Фото а. А. Уласа OFM Conv