
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Першымі пілігрымамі» ў жодзінскі санктуарый сталі іерархі і святары архідыяцэзіі
15 мая ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, які 13 мая быў абвешчаны дыяцэзіяльным санктуарыем, прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч палічыў вельмі сімвалічным, што да новаўстаноўленага санктуарыя прыбылі святары, законнікі і законніцы і назваў іх «першымі пілігрымамі ў гэтае святое месца».
Фота Віталія Палінеўскага