
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пальмовую нядзелю на магілёўскай катэдры ізноў загучалі званы
9 красавіка, у Пальмовую нядзелю, католікаў Магілёва на ўрачыстыя святыя Імшы ў катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава запрашаў звон званоў. Гэтага сакральнага звону мясцовыя жыхары не чулі больш за 70 гадоў — ад часоў, калі святыня была зачынена савецкімі ўладамі.
Фото Паўла Галiмава