
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію на мінскай Кальварыі
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках. Таксама біскуп асвяціў адноўлены галоўны алтар гэтай святыні і благаславіў крыжы, якія па традыцыі ў гэты дзень прынеслі вернікі.
Фота Віталія Палінеўскага