
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будслаў вітае першых пешых пілігрымаў
Нарэшце доўгі, складаны і адначасова радасны шлях пілігрымаў да Маці Божай Будслаўскай завяршаецца. Мэта дасягнута, і стомленыя вернікі могуць з удзячнасцю ўкленчыць перад Маці Божай у цудоўным абразе ў Будславе і падзякаваць за пройдзеныя кіламетры. 1 ліпеня 2010 г. у 13.30 у Будслаў прыбылі пілігрымы з Жодзіна, а пасля з ракаўскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) і з Вілейкі. Радасны спеў гэтых груп пачуўся задоўга да таго, як яны паказаліся.
Фота а. А. Уласа OFM Conv
| цэтлікі - | Будслаў | |