
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Стартавала мінская роварная пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай
1 ліпеня каля мінскага Чырвонага касцёла было прыпаркавана больш за 30 ровараў, якія каля 10 гадзін, адразу пасля святой Імшы для пілігрымаў-рaварыстаў, сталі надзейнымі і незаменнымі прыладамі для дасягнення мэты — Будслава. «Пілігрымку на педалях і колах» узначаліў вялікі аматар ровараў — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фота Аляксандры Шчыглінскай і Аксаны Ючкавіч
| цэтлікі - | Будслаў 2015 | |