
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Беларусі працягваюць наведваць ватыканскія ведамствы
15 снежня 2009 г. у межах візіту да Апостальскіх
парогаў біскупы Беларусі наведалі Кангрэгацыю Веравучэння, Кангрэгацыю па
справах Усходніх Касцёлаў, Кангрэгацыю па справах Біскупаў, Папскую раду па
справах сем’яў і Папскую раду па справах свецкіх. У ватыканскіх ведамствах
беларускія іерархі прадставілі сітуацыю Беларусі ў дадзеных кантэкстах і
абмеркавалі актуальныя для нашай краіны пытанні.
Фота кс. А. Амяльчэні
| цэтлікі - | Ad limina | |