У самай густанаселенай мусульманскай краіне свету пачаў вяшчанне каталіцкі тэлеканал |
01.03.2017 11:27 |
Новую праграму прадставіла Камісія сацыяльных камунікацый Джакартскай архідыяцэзіі на пасяджэнні інданезійскага аддзела каталіцкай медыйнай арганізацыі SIGNIS у Мулцілане (на цэнтральнай Яве). Канал пакуль што працуе ў інтэрнэце, але ў бліжэйшы час, як чакаецца, пачне вяшчанне праз спадарожнік. Сталічная архідыяцэзія ўжо доўгі час рыхтуе розныя ўласныя тэлевізійныя праграмы, такія як Renungan Harian («Хлеб на штодзень»), Embun Kehidupan («Школа Жыцця»), Sosialisasi Arda («Жыццё архідыяцэзіі»). Сённяшняя медыяініцыятыва ахоплівае тры гадзіны вяшчання ў дзень, але з часам павінна дайсці да 8 гадзін. Як адзначыў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі выканаўчы сакратар Камісіі інданезійскага епіскапату а. Камілюс Пантус, усё падобныя дыяцэзіяльныя камісіі працуюць над стварэннем рознафарматнай медыяпрасторы і пашырэннем прапаноў каталіцкіх праграм з такімі элементамі, як дыскусійныя форумы, фільмы і дакументальная прадукцыя. Стваральнікі канала разлічваюць на тое, што ён будзе карысны для евангелізацыі не толькі ў Інданезіі, але ва ўсім рэгіёне. «Пачынаючы ад заўтрашняга дня, напрыклад, мы маглі б трансляваць нашы праграмы гледачам у Джаяпура або ў Папуа (інданезійская правінцыя на ўсходзе краіны)», — адзначыў кіраўнік SIGNIS Інданезіі а. Франс Сальскі. |