Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Кох: перамовы праваслаўна-каталіцкай камісіі зайшлі ў тупік
Дзяржава Ватыкан
15.02.2012 10:35

Голас хрысціянскіх Касцёлаў у этычных пытаннях павінен, нарэшце, гучаць ва ўнісон. Гэта падкрэсліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, падчас міжнароднай сустрэчы ў Інсбруку (Аўстрыя).

Надзённай неабходнасцю іерарх лічыць выступіць адзіным фронтам у такіх важных пытаннях, як даследаванне ствалавых клетак, аборты і эўтаназія, а таксама пытанняў, звязаных са шлюбам і сям’ёй.

На думку кардынала, сёння ў экуменічным дялогу важна сумясціцць этыку і веру, паколькі адрозненні паміж Касцёламі датычаць у асноўным пытанняў вобразу чалавека. Таму варта развіваць «агульную хрысціянскую антрапалогію». Гэта адна з важнейшых задач экуменічнага руху.

У гутарцы з каталіцкім агенцтвам «Kathpress» кардынал Кох выказаўся пра стан дыялога з Праваслаўным Цэрквамі. Сёння важным пытаннем, як адзначыў іерарх, з’яўляецца пазіцыя біскупа Рыма. Перамовы афіцыйнай праваслаўна-каталіцкай камісіі зайшлі ў тупік. Падчас апошняга пленарнага пасяджэння ў верасні 2010 г. у Вене не была дасягнута дамова адносна падпісання агульнага дакумента. Праваслаўны бок паведаміў таксама, што працягваць дыялог па дадзеным пытанні не мае сэнсу. Ватыканскі іерах, аднак, спадзяецца на яго працяг.

На думку кардынала, садзеянне хрысціянскаму адзінству — гэта не хоббі для абраных, а абавязак усіх ахрышчаных. Аб гэтым паведамляе «Католический обозреватель».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.