Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Начная святая Імша з удзелам іерархаў з Беларусі і замежжа
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2009 05:46
У 24.00 у межах часу польскай культуры ў браслаўскім санктуарыі распачалася святая Імша на польскай мове, якую цэлебраваў арцыбіскуп Гнезненскі Генрых Мушынскі (Польша). У Літургіі таксама прымалі ўдзел іерархі з Украіны, Польшчы, Казахстана, Латвіі, Літвы, Германіі і Беларусі, шматлікія святары, законнікі і законніцы, мясцовыя вернікі і госці з іншых мясцін, якія прыехалі або прыйшлі ў пешых пілігрымках у Браслаў.

У гаміліі біскуп Генрых Мушынскі адзначыў, што ў гэтыя дні браслаўская святыня перапоўнена па трох прычынах: ушанаванне Маці Божай Каралевы, святкаванне 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі, а таксама каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі.

«Ускладаем залатыя кароны на галаву Маці Божай не толькі як выраз нашай удзячнасці і любові, але таксама дзеля таго, каб вучыцца ў Марыі валадаранню праз працу і служэнне. Шлях Марыі з’яўляецца нашым шляхам, шляхам штодзённай працы, ахвяры і служэння, ажыўленага любоўю. Таму сёння мы сабраліся тут, каб вучыцца ў Марыі, перш за ўсё, глыбокай гераічнай веры, — сказаў біскуп Мушынскі. — Ушаноўваць Марыю — значыць быць верным, у першую чаргу, тым абавязкам, якія атрымалі ў сваім жыцці; гэта значыць верыць нават насуперак чалавечай надзеі».

Падчас святой Імшы кожны жадаючы меў магчымасць скарыстаць з сакрамэнту пакаяння і паяднання.

Пасля літургіі паводле праграмы набажэнстваў з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў адбудзецца працэсія са свечкамі з адначасовай малітвай на Святым Ружанцы — разважаннем таямніцаў святла.

Алена Рулевіч

 

Фота кс. А. Амяльчэні

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў