Расоны: крыж праляжаў у зямлі амаль 70 год |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
23.02.2010 16:47 |
У другой палове ХХ ст. касцёл быў знішчаны і цалкам разабраны. Так вуглавы камень касцёла з высечаным надпісам праз дзесяцігоддзі трапіў у фундамент дома № 2 па вуліцы імя Леніна ў Расонах, што побач з цэнтральнай раённай бальніцай. Незайздросным стаў лёс і аднаго з крыжоў, што ўзвышаліся над святыняй. Прыкладна дваццаць год таму на ўзвышшы, дзе некалі стаяў касцёл, працаваў трактар і раптам выкапаў з зямлі крыж. Каля возера Нешчарда ён і быў знойдзены жыхаром вёскі Горбачава Віктарам Малікавым, які потым зноў закапаў яго ў зямлю, так, як рабілі ў пасляваенныя гады: схаваць да адпаведнага часу. І вось толькі напрыканцы 2009 года ён адкапаў крыж і на пачатку бягучага года перадаў сваю знаходку расонскаму касцёлу. Пасля рэстаўрацыі крыж зойме годнае месца ў новым касцёле святога Язафата Кунцэвіча, што будуецца на беразе возера Расоны. Даведка Кс. Вячаслаў Барок |
Фотарэпартаж |