Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначалася ў Бярозаўцы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
17.11.2009 16:59 |
У святкаванні прымалі ўдзел шматлікія вернікі з Бярозаўкі і яе ваколіц. Перад святой Імшой адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва. Вернікі мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Падчас літургіі гамілію прамовіў кс. Віктар Місевіч, які засяродзіўся на тэме набліжэння чалавека да Бога па прыкладу Марыі. У бярозаўскай парафіі працуюць айцы-капуцыны з Докшыц. Дзякуючы іх руплівай працы, сістэматычна адпраўляецца святая Імша ў капліцы, а для дзяцей праводзяцца заняткі па рэлігіі. Аднаўленне святыні адбываецца таксама пад кіраўніцтвам айцоў-капуцынаў. Галоўны алтар капліцы ўяўляе сабой макет Вострай Брамы з выявамі Маці Божай, св. Францішка Асізскага і св. Серафіма Сароўскага. Гэтыя выявы сімвалізуюць супольны шлях да неба, якім разам крочаць праваслаўныя і католікі Бярозаўкі. Кс. Віктар Місевіч |
Фотарэпартаж |