1 ліпеня 2011 г., у вігілію ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальны санктуарый у Будславе прыбылі амаль 2500 пешых пілігрымаў. Момант уваходу ў Будслаў назвычай хвалюючы: за плячыма шматлікія кіламетры, фізічная стома, духоўны ўздым, моцная вера і вялікая надзея ў Богу.
Па традыцыі, пасля прывітання кожнай групы пілігрымаў, кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака запрашае здарожаных і шчаслівых пілігрымаў у святыню. З вялікай пашанай да Найсвяцейшай Панны яны на каленях ідуць да алтара, дзе змешчаны цудоўны абраз. Ідуць, молячыся, праслаўляючы Бога праз Марыю, выпрошваючы праз яе заступніцтва патрэбныя ласкі.
Пешыя і вела- пілігрымкі:
1) Першая за апошнія 15 гадоў пілігрымка Барысаў-Будслаў -- 101 чалавек 2) ХІІ Пілігрымка Жодзіна-Будслаў -- 52 чалавекі 3) VIII Пілігрымка Ракаў-Будслаў – 60 чалавек 4) VI Пілігрымка Мінск-Будслаў (пакутная) -- 45 чалавек 5) ХVI Пілігрымка Нарач-Будслаў -- 274 чалавек 6) VIІ Пілігрымка Вілейка-Будслаў -- 100 чалавек 7) І Пілігрымка Івянец-Будслаў -- 210 чалавек 8) ХХ пілігрымка Маладзечна-Будслаў -- 328 чалавек 9) VIІ Велапілігрымка Мінск-Будслаў -- 5 чалавек 10) ХХІ Пілігрымка Мінск-Будслаў -- 305 чалавек 11) Аб’яднаная Віцебская дыяцэзія – 876 чалавек 12) Пілігрымка байкераў Варшава-Будслаў -- 10 чалавек 12) Велапілігрымка Польшча–Будслаў – 27.
|