Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Івянец збірае маладых вернікаў на ІІІ Малітоўную сустрэчу моладзі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.07.2010 20:22

30 ліпеня 2010 г., ужо па добрай традыцыі, Івянец становіцца месцам малітвы і касцёльных спеваў маладых католікаў Беларусі. Вежы белай святыні, як арыентыр, маладыя вернікі шукаюць над пабудовамі горада і паціху збіраюцца ў месцы, дзе неўзабаве распачнецца ўжо ІІІ Малітоўная сустрэча моладзі.

На прыкасцёльнай тэрыторыі размясціўся палатачны гарадок для ўдзельнікаў сустрэчы. Некаторыя з іх прыбылі ўжо 26 ліпеня, каб прыняць удзел у «Музычнай майстэрні», што з’яўляецца асноваю дадзенай сустрэчы. Удзельнікі «Майстэрні» ўтвараюць хор, які адказвае за супольны спеў і малітву падчас мерапрыемства.

Наперадзе дні духоўнага ўзбагачэння праз сакрамэнты, удзел у набажэнствах, слуханне Божага слова і канферэнцый душпастыраў.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.