| У Іўі адбыўся конкурс калядных песень |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 26.01.2010 13:21 |
|
Пасля прывітання настаў час спеву калядак. Напрацягу трох гадзін свае музычныя здольнасці дэманстравалі 28 выканаўцаў у наступных катэгорыях: сола, дуэт, трыо, квартэт, хор, ансамбль. У конкурсе прынялі ўдзел маладыя людзі з 10 парафій Іўеўскага дэканата: Бакшты, Дуды, Геранёны, Іўе, Ліпнішкі, Суботнікі, Сурвілішкі, Трабы, Юрацішкі і Лаздуны. У пазаконкурснай праграме выступілі кс. Ян Гавэцкі — гітара і спеў калядкі на літоўскай мове, сястра Зоф’я выканала творы на гармоніку, а таксама вакальна-інструментальны ансабль францішканскай моладзі з парафіі Святога Яна Хрысціцеля з Гальшан (Ашмянскі дэканат). Напрыканцы конкурса ад імя біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча выступіў кс. Уладзімір Гуляй, які падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам конкурсу, выказаўшы пажаданне сустрэцца і ў наступным годзе.
|


У нядзелю 24 студзеня 2010 г. адбыўся VII Конкурс калядных песень «Gloria in excelsis Deo» у іўеўскім раёным Доме культуры (Гродзенская дыяцэзія). Святочнае адкрыццё конкурсу, які праходзіў у межах іўеўскага дэканата, калядных песень, прывітанне яго гасцей, удзельнікаў і гледачоў, здзейсніў пробашч іўеўскай парафіі кс. дэкан Ян Гавэцкі. 


для друку