Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-католікі Беларусі пачалі малітоўную падрыхтоўку да каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай
Беларусь
13.08.2009 14:42

Фота М. Новікава, svjazep.org

Беларускія грэка-католікі пачалі малітоўную дзевятніцу (навэну), якая стане падрыхтоўкай да каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў. Дзевятніца распачалася 12 жніўня 2009 г. і працягнецца да 20 жніўня.

Як вядома, абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў доўгі час знаходзіўся ва ўніяцкім манастыры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы на востраве Неспіш каля Браслава пад апекай уніяцкіх манахаў з ордэна базыльянаў. Тады абраз называлі «манастырскі». Падчас пераследу і ліквідацыі Уніяцкай (Грэка-каталіцкай) Царквы ў Беларусі абраз быў таемна перададзены манахамі пад апеку рыма-каталіцкага касцёла ў Браславе.

Дзевяцідзённыя маленні адбываюцца ў парафіях Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі і скончуцца напярэдадні ўрачыстасці каранавання абраза, якое ўзначаліць арцыбіскуп Кёльнскі, кардынал Ёахім Майснер. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел грэка-каталіцкія вернікі, святары і іерархі як з грэка-каталіцкіх парафій Беларусі, так і з замежжа.

З нагоды каранавання Браслаўскай іконы Багародзіцы быў напісаны адмысловы трапар (літургічная песня), які будзе выкарыстоўвацца ў малітоўных набажэнствах.

а. Яўген Усошын

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.