Пошук

02.10.2023 10:50   Catholic.by

У чацвер 5 кастрычніка ў Маладзечне пройдзе першая пасля летняга перапынку пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сустрэча пройдзе ў маладзечанскім касцёле святога Юзафа па запрашэнні пробашча парафіі ксяндза прэлата, каноніка грэміяльнага Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, які сёлета адзначыў 70-годдзе з дня нараджэння і 45-годдзе святарства.

Пачатак сустрэчы ў 11.00

Адрас: г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 17 А.

Абноўлена 02.10.2023 10:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця