Пошук

16.03.2020 13:55   Catholic.by
Фота Сяргея Плыткевіча / planetabelarus.by

У суботу 21 сакавіка ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску пройдзе Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу.

У гэтай інтэнцыі ў святыні а 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша.

Пасля Імшы, у 19.45, распачнецца набажэнства, у якім запрошаны ўзяць удзел прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Лютэранскай супольнасці, іншых хрысціянскіх дэнамінацый, а таксама юдэі і мусульмане.

Падчас малітвы вернікі пройдуць у працэсіі вакол Чырвонага касцёла з запаленымі свечкамі і з абразом святога Роха — асаблівага заступніка і ратаўніка ад заразных хваробаў і эпідэмій.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.