Пошук

28.02.2024 15:32   Пераклад і адаптацыя: KAI / Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Кардынал Аляшандры ду Нашымэнту / Фота: jornaldeangola.ao

1 сакавіка найстарэйшаму кардыналу Каталіцкага Касцёла Аляшандры ду Нашымэнту з Анголы споўніцца 99 гадоў

Як нагадвае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KAIз 1986 па 2001 год кардынал ду Нашымэнту быў арцыбіскупам сталічнай ангольскай дыяцэзіі Луанды. Раней ён быў біскупам свайго роднага горада Маланье (1975–1977) і арцыбіскупам Лубангі (1977–1986).

Чатырохтыднёвае выкраданне ду Нашымэнту групай ангольскіх паўстанцаў уврсень 1982 года выклікала сусветны рэзананс.

Папа Ян Павел II (1978–2005) публічна заклікаў выкрадальнікаў вызваліць іерарха. У 1983 годзе ён уключыў ду Нашымэнту ў Калегію Кардыналаў. У 1983–1991 гадах ду Нашымэнту быў старшынёй Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Internationalis.

Аляшандры ду Нашымэнту нарадзіўся 1 сакавіка 1925 года, атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1952 годзе. Падчас вайны за незалежнасць супраць партугальскіх каланіяльных уладаў у 1961 годзе ён быў высланы ў выгнанне ў Лісабон, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў парафіяльным душпастырам.

Іерарх з’яўляецца пятым найстарэйшым кардыналам у гісторыі Касцёла, а 9 сакавіка 2024 года можа стаць чацвёртым.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 239 кардыналаў, у тым ліку 129 выбаршчыкаў і 110 тых, якія па ўзросце не маюць права ўдзелу ў канклаве.

Абноўлена 28.02.2024 19:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця