Пошук

09.01.2019 12:17   Яна Шумская / Фота: Кс. Юзаф Сярпейка / Catholic.by

5 студзеня ў магілёўскай катэдры адбылася першая аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB з удзельнікамі жаночага і мужчынскага хораў і арганістам парафіі.

У сваёй прамове біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. падзякаваў харыстам за шчырасць і адданасць у служэнні Богу і Касцёлу, а таксама за прыгожае суправаджэнне ўрачыстых Імшаў на свята Божага Нараджэння.

 

Падводзячы вынікі мінулага года, біскуп з удзячнасцю ўзгадаў Эму Давыдаву, стваральніка і першага кіраўніка жаночага хору Totus Tuus, якая ў верасні мінулага года адышла да Пана, і выказаў словы падтрымкі ўдзельніцам калектыву.

Асаблівыя словы ўдзячнасці біскуп скіраваў да цяперашняга кіраўніка хору Яны Шумскай.

Іерарх таксама павіншаваў з 10-гадовым юбілеем мужчынскі хор Felix Anima і яго нязменнага кіраўніка Таццяну Кузіну.

Словы падзякі біскуп выказаў і Наталлі Долавай, якая ўжо шмат гадоў дапамагае самым малым музыкам парафіі ўпрыгожваць спевам св. Імшы з удзелам дзяцей.

Са словамі ўдзячнасці біскуп Аляксандр звярнуўся да арганіста Яўгена Захарава, які прысвяціў музычнаму служэнню парафіі больш за 25 гадоў жыцця.

Падчас сустрэчы музыкі мелі магчымасць падзяліцца аплаткай, выказаць узаемныя віншаванні і пажаданні, бліжэй пазнаёміцца адно з адным і абмеркаваць творчыя планы на гэты год.

Абноўлена 09.01.2019 13:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця