Пошук

27.12.2017 10:15   Catholic.by
фота Віталія Палінеўскага

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адмоўны адказ на зварот да Прэзідэнта Беларусі ў справе ўстанаўлення 1 лістапада непрацоўным днём у Рэспубліцы Беларусь.

Адказ прыйшоў ад намесніка Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Алены Радчанка.

У ім падкрэслена, што вышэйзгаданы зварот Канферэнцыі Біскупаў па даручэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разглядаўся апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай аховы і Міністэрствам замежных спраў.

У лісце адзначана, што з усіх дзяржаўных святаў, аб’яўленых непрацоўнымі днямі ў Беларусі, тры з’яўляюцца рэлігійнымі (Божае Нараджэнне — каталіцкае і праваслаўнае, а таксама Радуніца).

Таксама ў адказе з апарата Упаўнаважанага чамусьці зроблена параўнанне з расійскім заканадаўствам, дзе з усіх непрацоўных святаў толькі Божае Нараджэнне па юліянскім календары з’яўляецца непрацоўным днём.

Таксама адзначана, што ўстанаўленне яшчэ аднаго непрацоўнага дня для католікаў можа падбухторыць веруючых іншых канфесій на падобныя звароты ў адрас Прэзідэнта і ўрада.

Таму, беручы пад увагу гэтыя аргументы, апарат Упаўнаважанага лічыць немэтазгодным аб’яўленне 1 лістапада непрацоўным днём у Рэспубліцы Беларусь.

Абноўлена 27.12.2017 11:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.