Пошук

17.10.2023 21:12   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

18 кастрычніка ў Беларусі пройдзе малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая злучыць тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі.

Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн-малітвы.

Пачатак у 18.00.

Арганізатары акцыі ў Мінску запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19).

Ужо чацвёрты год дабрачынная мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзяцей. Сёлета малітоўная акцыя зноў аб’яднае дзяцей з Беларусі ў супольнай малітве аб міры і еднасці ва ўсім свеце.

Сёлета арганізатары сусветнай малітоўнай акцыі прапануюць для разважання урывак са Святога Пісання, у якім святы Юзаф атрымлівае ў сне перасцярогу ад анёла і разам з Марыяй і Езусам неадкладна адпраўляецца ў Егіпет (пар. Мц 2, 13). Такім чынам, з дапамогаю Божага пасланца, ён уратаваў жыццё Божага Дзіцяці.

Парадак акцыі ў Беларусі

Хвалебныя таямніцы

  1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста — Мінск, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
  2. Унебаўшэсце Хрыста — Магілёў, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
  3. Спасланне Духа Святога — Браслаў, Віцебская дыяцэзія
  4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — Гомель, Пінская дыяцэзія
  5. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі — Гродна, Гродзенская дыяцэзія

Як паведамляецца на сайце дабрачыннай мiсiі Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай Samaranin.by, яна ўжо чацвёрты год арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзетак. Сёлета арганізатары зноў хочуць аб’яднаць дзяцей з Беларусі і супольна далучыцца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце.

«Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Богам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца», — упэўнены ў місіі Добрага Самараніна.

Дзеці з Беларусі ўжо ўдзельнічалі ў акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» ў 2020, 2021 і 2022 гадах.

Сёлета дзетак і іх бацькоў запрашаюць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19). Кожны ахвотны зможа далучыцца да анлайн-малітвы: спасылка будзе пададзена ў дзень трансляцыі.

Пра ініцыятыву

Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы — сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі — паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа ўзносіцца проста да Бога і такім чынам змяняць свет. У ружанцовая малітве дзеці будуць разам прасіць аб супакоі і згодзе ў іх сем’ях, народзе і ва ўсім свеце.

Чаму 18 кастрычніка?

Традыцыйна, кастрычнік з’яўляецца месяцам Ружанца. Акрамя гэтага, 18 кастрычніка адзначаецца свята святога Лукі, Евангеліста, які распавёў нам гісторыю дзяцінства Езуса і, паводле традыцыі, лічыцца асобай, блізкай да Маці Божай.

Абноўлена 17.10.2023 21:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.