Пошук

16.01.2023 18:18   Catholic.by

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч скіраваў Апостальскаму нунцыю ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупу Антэ Ёзічу віншаванне з днём нараджэння, які прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне адзначае 16 студзеня.

Ваша Эксцэленцыя, найдастойнейшы арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ў Беларусі і вернікаў Каталіцкага Касцёла нашай краіны дазвольце павіншаваць Вас з днём нараджэння.

56 гадоў жыцця — гэта той ўзрост, які яднае ў сабе жыццёвую мурасць з яшчэ дастатковымі фізічнымі магчымасцямі.

Перажываць яго Бог дае Вам тут, у Беларусі, якая сёння, напэўна, такой кандыцыі ад чалавека Вашага рангу і сферы дзейнасці патрабуе. Ваш святарскі і дыпламатычны вопыт сведчыць, што на кожным месцы служэння Вы з адказнасцю выконваеце абавязкі, ускладзеныя на Вас Святым Айцом.

Атрымаўшы дар Духа Святога (Дз 2, 38), які паклікаў Вас да высокага арцыбіскупскага служэння, многія гады Вы здзяйсняеце працу на карысць паўсюднага Касцёла. Як прадстаўнік Апостальскай Сталіцы Вы прымаеце ўдзел у шматлікіх міжнародных сустрэчах, вядзеце дыялог з прадстаўнікамі розных культур і традыцый, рэлігійных поглядаў і перакананняў. Шмат сіл патрабуе ад Вас і служэнне ў якасці Апостальскага нунцыя — прадстаўніка Папы.

Сустракаць гэтую дату Вам даводзіцца далёка ад бацькоўскага дома. Аднак няхай малітва Касцёла ў нашай краіне, якому аддана служыце ў якасці прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, будзе Вам падтрымкай і стане задаткам шматлікіх ласкаў і Божага благаслаўлення.

Час вашага служэння ў нашай краіне вельмі няпросты, аднак няхай заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і Вашых нябесных апекуноў умацуе Вашую волю і ўвалье радасць і супакой ў Вашае сэрца.

Жадаю Вам, Ваша Эксцэленцыя, моцы і святла Святога Духа, а таксама вытрываласці ў такім важным служэнні і добразычлівасці тых, хто побач з вамі, і тых, каму служыце. Няхай Вашу любоў да Касцёла ў Беларусі няспынна падтрымлівае ласка Нованароджанага і Ахвяраванага ў святыні Збаўцы, які прыйшоў, каб мы «мелі жыццё і мелі ў дастатку» (Ян 10, 10). Моцнага Вам здароўя і поспехаў у працы дзеля Божага Валадарства на гэтай зямлі.

Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі
Старшыня ККББ

Абноўлена 16.01.2023 20:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.