Пошук

13.04.2022 10:33   Catholic.by

ПАВЕДАМЛЕННЕ
Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Каталіцкі Касцёл моліцца аб міры ва Украіне і ўсім свеце.

Камісія Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад закліку, які будзе выкарыстаны ў Агульнай малітве падчас Літургіі на ўшанаванне Мукі Пана ў Вялікую пятніцу ў Ватыкане.

Прапануецца яго выкарыстаць таксама і ў нашых касцёлах у Вялікую пятніцу 15 красавіка 2022 г. падчас Агульнай малітвы пасля закліку за тых, хто кіруе дзяржавамі (IX) і перад заклікам за церпячых (X).

Такім чынам гэты заклік становіцца дзясятым, а дзясяты — адзінаццатым.

X. За тых, хто пакутуе ад вайны

Молімся за народы, змучаныя зверствамі войнаў,
каб іх слёзы і кроў ахвяраў не былі пралітыя дарэмна,
але паскорылі надыход эпохі міру,
што вынікае з хвалебных ранаў Езуса Хрыста.

Малітва ў маўчанні. Затым святар працягвае:

Міласэрны, моцны Божа,
які знішчаеш войны і прыніжаеш ганарлівых,
аддалі як мага хутчэй жах і слёзы ад чалавецтва,
бо ўсіх нас сапраўды можна назваць Тваімі дзецьмі.
Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 

Мінск, 13 красавіка 2022 г.

Абноўлена 13.04.2022 15:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця