Пошук

03.08.2023 10:37   Catholic.by

9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечарына арганнай музыкі.

У выкананні тытулярнай арганісткі Залатагорскай парафіі Ганны Горбач прагучаць рэлігійныя і духоўныя творы нямецкіх і французскіх кампазітараў.

Пачатак у 20.00.

Пра выканаўцу

Ганна Горбач — піяністка, арганістка, выкладчыца. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2019) па спецыяльнасці фартэпіяна (клас загадчыка кафедры спецыяльнага фартэпіяна дацэнта Уладзіміра Дулава) і аргана (клас дацэнта Уладзіміра Неўдаха).

З 2020 па 2022 год выкладала на кафедры спецыяльнага фартэпіяна і на кафедры музычнай педагогікі БДзАМ. У цяперашні час выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна ва Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. Мусаргскага (Расія, г. Екацерынбург).

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць як арганістка. Удзельнічала ў фестывалях «Калядныя вечары на Залатой Горцы», «Залатагорская ліра» (Мінск), Міжнародным арганным фестывалі памяці кардынала Казіміра Свёнтка (Пінск), «Gloria Dei» (Мядзведзічы), «Ars Magna Organi» (Беларусь).

Выступае ў ансамблях розных складаў, у прыватнасці, у арганным дуэце разам з Лізаветай Марозавай. У складзе дуэта стала лаўрэатам Першай прэміі VII Міжнароднага конкурсу арганных дуэтаў «Organo Duo» імя Федэрмэсэра (Расія).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця