Пантыфік сустрэўся з італьянскімі карабінерамі | Друк |
Святы Айцец
01.03.2016 11:51

Папа Францішак сустрэўся 29 лютага з італьянскімі карабінерамі, якія нясуць службу ў аддзяленні, размешчаным побач з Ватыканам («Compagnia Carabinieri di Roma San Pietro»).

Святы Айцец падзякаваў ім за ўклад у мірнае і гарманічнае суіснаванне, якое грунтуецца на захаванні законаў і на супрацоўніцтве «з кампетэнтнымі органамі Святога Пасаду» ў дапамозе пілігрымам і турыстам, асабліва ў Год Міласэрнасці.

«Гэты час таксама і для служачых праваахоўных органаў адкрывае магчымасці духоўнага абнаўлення, асабістага і грамадскага, рэалізацыі спраў міласэрнасці, як для душы, так і для цела бліжняга», — нагадаў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў карабінераў быць сведкамі салідарнасці, асабліва ў адносінах да слабых і безабаронных, абаронцамі права на жыццё праз гарантаванне бяспекі людзей.

Паводле слоў Папы Францішка, Год Міласэрнасці — гэта магчымасць для карабінераў «аднавіць дух», з якім яны некалі прысвяцілі сябе сваёй службе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by