Грэка-католікі праслаўляюць сваім спевам Маці Божую Браслаўскую | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
22.08.2009 14:00

22 жніўня 2009 г., непастрэдна перад цэнтральнай святой Імшой, падчас якой будзе здзейснена каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, міжпарафіяльны грэка-каталіцкі хор «Прасфара» з Мінска праспяваў Акафіст. Набажэнства ўзначалілі Архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітарар для грэка-католікаў Беларусі, а таксама іерархі з Украіны.

Паводле гістарычных фактаў, абраз Валадаркі Азёраў некалі знаходзіўся ў грэка-каталіцкім кляштары, які ў 1832 г. згарэў ад удару маланкі. Цудоўным чынам абраз ацалеў, і ўжо больш за сто гадоў знаходзіцца ў браслаўскім касцёле.

  

  

Фота У. Валадзько

 
© 2003-2024 Catholic.by