Прыбыла пешая пілігрымка Мёры – Браслаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 22:03

21 жніўня 2009 г. у Браслаў прыбыла пешая пілігрымка Мёры – Браслаў, каб стаць на калені і схіліць галовы перад сваёй Маці — Валадаркай Азёраў, у малітвах узнесці да Яе свае просьбы, словы перапрашэння і падзякі. Узначаліў групу пілігрымаў пробашч мёрскай парафіі кс. Аляксандр Грыцкевіч. Пад яго кіраўніцтвам 90 вернікаў (менавіта столькі чалавек прыняла ўдзел у малітоўным шляху да браслаўскай святыні) прайшлі 40 км за 1 дзень.

Пілігрымка з’явілася перад храмам якраз незадоўга да пачатку святой Імшы а 18 гадзіне, падчас якой будзе адбывацца ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі.

Алена Рулевіч

 
  
 
 
 
 
Фота Ул. Валадзько
 
© 2003-2024 Catholic.by