IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Браславе | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2009 19:18
19 жніўня 2009 г. у Браславе распачалася IV Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, якая на гэты раз праходзіць пад дэвізам «Дзякую Богу радасцю вялікай». 370 юнакоў і дзяўчат прыехалі сёлета ў Браслаў, каб на працягу трох дзён разам перажываць радасць супольнай малітвы, праслаўлення Пана Бога і разважанняў аб сутнасці хрысціянскай і свецкай маралі ў нашым жыцці.

Дарэчы, на гэтае спатканне прыехала моладзь практычна з усіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама з Мінску, Магілёва, Маладзечна. У гэтым годзе кіраўнікамі і духоўнымі апекунамі спаткання моладзі з’яўляюцца ксяндзы–сальватарыяне Аляксандр Сапель і Казімір Рышкевіч. Дзеля таго, каб несці Божае Слова і прамаўляць канферэнцыі, на спатканне прыехалі а. Андрэй Лысы SChr і кс. Юрый Санько.

Спатканне моладзі праходзіць напярэдадні знамянальнай падзеі для маладой яшчэ Віцебскай дыяцэзіі, якая сёлета адзначае 10-годдзе свайго ўтварэння, — каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, што своеасаблівым чынам адбіваецца на яго духоўнасці.
Кацярына Віктарава
 
 
 
 
 
  
 
 
 
 
 
 
 
 
Фота кс. Казіміра Рышкевіча
 
© 2003-2024 Catholic.by