«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі зладзіў калядную сустрэчу для пажылых людзей | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
06.01.2017 13:58

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас Віцебскай Дыяцэзіі» правяла калядную сустрэчу для пажылых людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне «Карытас», дзе іх чакаў пачастунак і падарункі.

На сустрэчы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дырэктар дыяцэзіяльнага «Карытас» кс. Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі і надзённыя справы.



Такія сустрэчы, падчас якіх пажылых людзі могуць пабыць разам у атмасферы сяброўства, паразмаўляць з цікавымі асобамі, медыкамі, псіхолагамі, «Карытас» плануе праводзіць і далей.



«Карытас Віцебскай дыяцэзіі» шчыра дзякуе Мальтыйскай Службе Дапамогі за фінансавую падтрымку ў набыцці патрэбнага абсталявання для гэтых сустрэч.

с. Дар’я Галубкова
Фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by