У Мёрах адбылася пастырская сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.09.2016 10:53

27 верасня ў Мёрах прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі. У межах сустрэчы адбылася супольная малітва, былі абвешчаны новыя прызначэнні і праінфармавана пра змены, унесеныя Пантыфікам у Кодэкс кананічнага права.

Змены ў Кодэксе, з якімі былі азнаёмлены святары, датычаць удзялення сакрамэнтаў хросту і сужэнства, а таксама пераходаў з аднаго абраду ў іншы.

Іерарх нагадаў кансэкраваным асобам і свецкім катэхетам пра неабходнасць атрымання ў Курыі кананічнай місіі, якая дазваляе праводзіць пры парафіях заняткі па рэлігіі.


Падчас сустрэчы таксама былі абвешчаны новыя прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі. Сярод іх:

  • Кс. Адам Дынак звольнены з пасады дэкана Віцебскага дэканату, зняты з пасады адміністратара парафіі Св. Уладзіслава ў Віцебску, а таксама з пасады канцлера Віцебскай дыяцэзіі, і па просьбе біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі накіраваны на працу ў семінарыю ў Пінску;
  • Кс. Віктар Місевіч звольнены з пасады рэзідэнта ў парафіі ў Дзеркаўшчыне і прызначаны канцлерам Віцебскай дыяцэзіі;
  • Кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны біскупскім вікарыем па справах навучэнцаў семінарый, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі.


Валянціна Грамыка
Фота Аляксандры Шчыглінскай

 
© 2003-2024 Catholic.by